бягу́н, бегуна́, мн. бегуны́, бегуно́ў, м.

Той, хто хутка бегае; спартсмен, які займаецца бегам (у 1 знач.).

Б. на кароткія дыстанцыі.

|| ж. бягу́ння, -і, мн. -і, -яў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бягу́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бягу́н бегуны́
Р. бегуна́ бегуно́ў
Д. бегуну́ бегуна́м
В. бегуна́ бегуно́ў
Т. бегуно́м бегуна́мі
М. бегуне́ бегуна́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бягу́н (род. бегуна́) м. бегу́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бягу́н, бегуна, м.

1. Той, хто хутка бегае. Першы ў атрадзе бягун. // Спартсмен, які займаецца бегам (у 2 знач.). Бягун на сярэднюю дыстанцыю.

2. Уст. Скоры на хаду конь. Фурман фарсіста ляснуў пугай, Вязе ў парадны ход папоў І, нацягнуўшы лейцы туга, Спыняе пару бегуноў. Колас.

3. толькі мн. (бегуны́, ‑оў). Прыстасаванне для размолвання і змешвання розных матэрыялаў.

4. Уст. Уцякач. Ляснік маўчаў, Ён сам ведаў, што лес напоўнен незнаёмымі людзьмі — бегунамі, якія хаваліся ад польскай улады. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бягун, спрынтэр

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

бегу́н бягу́н, род. бегуна́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бягу́ння, ‑і, ж.

Жан. да бягун (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бегун, беґун ’завеса’ (ст.-бел.; Булыка, Запазыч.): двери на бегунах (беґунах). Запазычанне з польск. biegun (ад biegać) ’тс’ (Булыка, Запазыч., 39). Трэба дадаць, што факт запазычання сведчыцца толькі гукам ґ, бо гэта слова ёсць і ў рус. мове (бегуны́ з падобным значэннем), і ва ўкр. (бігун). Таму можна лічыць, што бел. бегу́нбягун, слупок, на якім трымаюцца вароты ў шуле’ (Бяльк.) і бягу́н ’завеса’ з’яўляюцца самастойнымі ўсх.-слав. утварэннямі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вадун ’персаніфікаванае абазначэнне стану чалавека’ ў выразе «вадун водзіць з голаду» (КТС); параўн. вады́ ’нейкія чэрці’ ў выразе «вады́ водзяць» (Бяльк.). Суфіксальнае ўтварэнне ад вадзі́ць1; параўн. бягун у выразе «бегуны яго ганяюць»; ’бегае, бо жывот баліць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бег, бегу, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. бегаць (у 1, 2 знач.) і бегчы (у 1, 3–6 знач.).

2. Практыкаванне або спаборніцтва ў беганні. Бег на сто метраў.

•••

Марафонскі бег — спаборніцтва па бегу на дыстанцыю 42 км. 195 м.

Спрынтэрскі бег — бег на кароткія дыстанцыі.

Бег на месцы — а) спартыўнае практыкаванне, пры якім бягун, астаючыся на месцы, робіць рухі, уласцівыя бегу; б) (іран.) энергічная на першы погляд, а на самай справе марная, бескарысная дзейнасць.

На бягу — не маючы часу спыніцца. Адстрэльвацца на бягу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)