Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
бягу́н (род. бегуна́) м. бегу́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бягу́н, бегуна, м.
1. Той, хто хутка бегае. Першы ў атрадзе бягун.// Спартсмен, які займаецца бегам (у 2 знач.). Бягун на сярэднюю дыстанцыю.
2.Уст. Скоры на хаду конь. Фурман фарсіста ляснуў пугай, Вязе ў парадны ход папоў І, нацягнуўшы лейцы туга, Спыняе пару бегуноў.Колас.
3.толькімн. (бегуны́, ‑оў). Прыстасаванне для размолвання і змешвання розных матэрыялаў.
4.Уст. Уцякач. Ляснік маўчаў, Ён сам ведаў, што лес напоўнен незнаёмымі людзьмі — бегунамі, якія хаваліся ад польскай улады.Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЯГУ́Н Уладзімір Якаўлевіч
(1.1.1929, в. Сакі Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 19.6.1989),
бел. філосаф, журналіст. Канд.філас.н. (1977). Скончыў Мінскую ВПШ (1962). Працаваў у рэдакцыях раённых і абласных газет, «Советской Белоруссии», «Голасе Радзімы», на Бел. радыё. З 1979 у Ін-це філасофіі і права АНБССР. Аўтар работ па гісторыі і крытыцы сіянізму і масонства.
Тв.:
Ползучая контрреволюция: Сионизм. Мн., 1974;
Вторжение без оружия. 3-е изд., испр. и доп. Мн., 1980;
Рассказы о «детях вдовы». 2-е нзд., доп. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯГУ́Н Аляксей Васілевіч
(16.1.1885, в. Пярэжыр Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 7.2.1943),
удзельнік рэв. руху на Беларусі. З 1904 настаўнічаў на Міншчыне. У рэв. 1905—07 кіраўнік сял. выступленняў у Ігуменскім пав. У 1906 арыштаваны і сасланы ў Архангельскую губ., адкуль уцёк. Эмігрыраваў у ЗША, быў чл. Амерыканскай сацыяліст. партыі, пасля Кампартыі ЗША, дэлегат яе 1-га з’езда (1919). Пасля грамадз. вайны на радзіме. З 1921 супрацоўнік інфарм. аддзела ЦБКП(б)Б. У 1924—41 на парт. і гасп. рабоце ў Мінскай і Магілёўскай абл. З 1941 на прафс. рабоце ва Узбекістане.