бушла́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бушла́т бушла́ты
Р. бушла́та бушла́таў
Д. бушла́ту бушла́там
В. бушла́т бушла́ты
Т. бушла́там бушла́тамі
М. бушла́це бушла́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бушла́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Матроская суконная куртка або салдацкая куртка на ваце.

Флоцкі б.

|| прым. бушла́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бушла́т м. бушла́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бушла́т бушла́т, -та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бушла́т, ‑а, М ‑лаце, м.

Суконная матроская куртка. Думамі кожны сваімі заняты Пра даўняе гора, пра блізкае свята, Толькі мужчыну, што ў флоцкім бушлаце, Не пазнае пасівелая маці. Грахоўскі. // Салдацкая куртка на ваце. Паношаны салдацкі бушлат ледзь не трашчаў на яго крутых плячах. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бушла́т. Рус. бушла́т, укр. бушла́т. Слова няяснага паходжання. Гінцэ (ZfSl, 5, 524) выводзіў з ням. Buschurunk ’матроская куртка, блуза і г. д.’ (з кантамінацыяй са словам халат). Кіпарскі зыходзіў з ням. Brustlatz ’нагруднік’ (гэту версію прымае Рудніцкі, 281).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тонкасуко́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з вырабам тонкага сукна; прызначаны для вырабу тонкага сукна. Тонкасуконны камбінат.

2. Пашыты, зроблены з тонкага сукна. Тонкасуконны бушлат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рукаві́цы, ‑віц; адз. рукавіца, ‑ы, ж.

Адзенне на кісці рук з аддзелам звычайна толькі для вялікага пальца. У кажуховых рукавіцах, Падперазаўшы свой бушлат, Ідзём змяніць на будаўніцтве Сваіх сяброў з другіх брыгад. А. Александровіч. Спрытна перабіраючы пруткамі, [цётка Мар’я] вязала рукавіцу. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памча́цца, ‑мчуся, ‑мчышся, ‑мчыцца; зак.

Пачаць рухацца з вялікай хуткасцю; панесціся ​1. Напалову пусты аўтобус развярнуўся і хутка памчаўся па вуліцы. Грахоўскі. Двое коннікаў тут жа памчаліся ў другі канец вёскі. Пальчэўскі. Саша падхапіў веласіпед і памчаўся. Новікаў. // Хутка пабегчы, накіравацца куды‑н. Якаў на хаду схапіў бушлат і памчаўся ў гараж. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́цягнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выпасці з чаго‑н. ад штуршка, неасцярожнага руху; вышмаргнуцца. Выцягнулася нітка з іголкі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца даўжэйшым, падоўжыцца. Агонь выцягнуўся доўгім языком, лізнуў ім высокую кучу ельніку, пранізаў яе навылёт. Васілевіч.

3. Вырасці, стаць высокім, рослым. [Хлапец] падрос, выцягнуўся, як тая сасёнка ў бары, пашырэў у плячах. Асіпенка.

4. Выцягнуць сваё цела на ўсю даўжыню; расцягнуцца. Шчанюк выцягнуўся на пяску доўгім целам сваім і ціха завыў. Чорны.

5. Выпрастаўшыся, стаць прама. Майбарада спалохана падхапіўся, выцягнуўся перад камандзірам, апраўляючы пакамечаны бушлат. Шамякін.

6. Стаць у адну лінію, размясціцца радамі, ланцугом і пад. На гэты раз тут [у інтэрнаце] .. двума радамі выцягнуліся сталы. Васілевіч. Коннікі, пяхота.. доўгім вужам выцягнуліся па лугавой дарозе. Брыль.

7. Разм. Выйсці адкуль‑, куды‑н., ледзь перастаўляючы ногі; вывалачыся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)