бу́ферны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бу́ферны бу́ферная бу́фернае бу́ферныя
Р. бу́фернага бу́фернай
бу́фернае
бу́фернага бу́ферных
Д. бу́фернаму бу́фернай бу́фернаму бу́ферным
В. бу́ферны (неадуш.)
бу́фернага (адуш.)
бу́ферную бу́фернае бу́ферныя (неадуш.)
бу́ферных (адуш.)
Т. бу́ферным бу́фернай
бу́фернаю
бу́ферным бу́фернымі
М. бу́ферным бу́фернай бу́ферным бу́ферных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэзерво́ва-бу́ферны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рэзерво́ва-бу́ферны рэзерво́ва-бу́ферная рэзерво́ва-бу́фернае рэзерво́ва-бу́ферныя
Р. рэзерво́ва-бу́фернага рэзерво́ва-бу́фернай
рэзерво́ва-бу́фернае
рэзерво́ва-бу́фернага рэзерво́ва-бу́ферных
Д. рэзерво́ва-бу́фернаму рэзерво́ва-бу́фернай рэзерво́ва-бу́фернаму рэзерво́ва-бу́ферным
В. рэзерво́ва-бу́ферны (неадуш.)
рэзерво́ва-бу́фернага (адуш.)
рэзерво́ва-бу́ферную рэзерво́ва-бу́фернае рэзерво́ва-бу́ферныя (неадуш.)
рэзерво́ва-бу́ферных (адуш.)
Т. рэзерво́ва-бу́ферным рэзерво́ва-бу́фернай
рэзерво́ва-бу́фернаю
рэзерво́ва-бу́ферным рэзерво́ва-бу́фернымі
М. рэзерво́ва-бу́ферным рэзерво́ва-бу́фернай рэзерво́ва-бу́ферным рэзерво́ва-бу́ферных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бу́ферны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да буфера. Бразнулі лёгенечка буферныя талеркі вагонаў, прабег па саставу доўгі скрыгатлівы гук. Васілёнак. // перан. Прамежкавы, які знаходзіцца паміж варожымі бакамі; які адыгрывае ролю буфера. Буферная краіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тале́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Сталовая пасуда круглай формы з шырокім дном і прыўзнятымі краямі. Дэсертная талерка. □ Стол заслалі, прынеслі талеркі з вяндлінаю .. і селі піць чай. Колас. На талерках дыміцца лёгкай парай вараная ружаватая трусяціна. Навуменка. // Колькасць стравы, якая ўмяшчаецца ў такую пасуду. [Дзядзька:] — Была б у калгасе сталовая, то капусты б міску вычарпаў, адбіўную б умяў ці верашчакі б талерку блінамі вымачаў. Бялевіч. У міг з’явіўся на стале «журавель» з гарэлкай, а поруч з ім міска мёду і талеркі маласольных агуркоў. Васілевіч.

2. толькі мн. (тале́ркі, ‑рак). Ударны музычны інструмент, які складаецца з двух металічных дыскаў. Аркестравыя талеркі.

3. Спец. Назва розных дэталей, якія маюць форму дыскаў. Буферныя талеркі.

•••

Не ў сваёй талерцы — у нязвычным стане, не ў звычайным для сябе настроі.

[Ад ням. Teller.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)