БУ́ФЕРНЫЯ РАСТВО́РЫ,
растворы, якія падтрымліваюць пастаяннае значэнне вадароднага паказчыка (pH), акісляльна-аднаўляльнага патэнцыялу ці інш. характарыстык пры змяненні саставу ці канцэнтрацыі. Найб. пашыраны водныя кіслотна-асноўныя буферныя растворы: растворы слабай к-ты ці асновы са сваёй соллю, напр. воцатнай к-ты CH3COOH і яе натрыевай солі CH3COONa. Значэнне pH гэтых раствораў амаль не мяняецца пры змяненні канцэнтрацыі яго кампанентаў або пры дабаўленні невял. колькасці моцнай к-ты ці шчолачы. Выкарыстоўваюцца ў хім. аналізе для правядзення рэакцый пры пэўных значэннях pH. Буферныя растворы адыгрываюць важную ролю ў жывых арганізмах (напр., у крыві пастаянства pH падтрымліваецца буферны раствор з карбанатаў і фасфатаў) і ў захаванні ўрадлівасці глебы (гл. Буфернасць глебы).
т. 3, с. 362
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бу́ферны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
бу́ферны |
бу́ферная |
бу́фернае |
бу́ферныя |
| Р. |
бу́фернага |
бу́фернай бу́фернае |
бу́фернага |
бу́ферных |
| Д. |
бу́фернаму |
бу́фернай |
бу́фернаму |
бу́ферным |
| В. |
бу́ферны (неадуш.) бу́фернага (адуш.) |
бу́ферную |
бу́фернае |
бу́ферныя (неадуш.) бу́ферных (адуш.) |
| Т. |
бу́ферным |
бу́фернай бу́фернаю |
бу́ферным |
бу́фернымі |
| М. |
бу́ферным |
бу́фернай |
бу́ферным |
бу́ферных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
рэзерво́ва-бу́ферны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
рэзерво́ва-бу́ферны |
рэзерво́ва-бу́ферная |
рэзерво́ва-бу́фернае |
рэзерво́ва-бу́ферныя |
| Р. |
рэзерво́ва-бу́фернага |
рэзерво́ва-бу́фернай рэзерво́ва-бу́фернае |
рэзерво́ва-бу́фернага |
рэзерво́ва-бу́ферных |
| Д. |
рэзерво́ва-бу́фернаму |
рэзерво́ва-бу́фернай |
рэзерво́ва-бу́фернаму |
рэзерво́ва-бу́ферным |
| В. |
рэзерво́ва-бу́ферны (неадуш.) рэзерво́ва-бу́фернага (адуш.) |
рэзерво́ва-бу́ферную |
рэзерво́ва-бу́фернае |
рэзерво́ва-бу́ферныя (неадуш.) рэзерво́ва-бу́ферных (адуш.) |
| Т. |
рэзерво́ва-бу́ферным |
рэзерво́ва-бу́фернай рэзерво́ва-бу́фернаю |
рэзерво́ва-бу́ферным |
рэзерво́ва-бу́фернымі |
| М. |
рэзерво́ва-бу́ферным |
рэзерво́ва-бу́фернай |
рэзерво́ва-бу́ферным |
рэзерво́ва-бу́ферных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
бу́ферны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да буфера. Бразнулі лёгенечка буферныя талеркі вагонаў, прабег па саставу доўгі скрыгатлівы гук. Васілёнак. // перан. Прамежкавы, які знаходзіцца паміж варожымі бакамі; які адыгрывае ролю буфера. Буферная краіна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУ́ФЕРНАСЦЬ ГЛЕ́БЫ,
уласцівасць глебы перашкаджаць змяненню сваёй актыўнай кіслотнасці (pH) пры ўздзеянні кіслот або шчолачаў.
Абумоўлена наяўнасцю ў ёй калоідаў, якія маюць здольныя да абмену іоны: іоны вадароду вызначаюць буфернасць у адносінах да шчолачаў, а іоны асновы — да кіслот. Глебавы раствор валодае буфернай уласцівасцю, калі ў ім ёсць солі моцнай асновы (натрыю, калію, кальцыю) і слабых, пераважна арган. кіслот (гумінавай, вугальнай і інш.), у сумесі са слабай кіслатой, у якой ёсць агульны з соллю аніён. Буфернасць глебы залежыць звычайна ад калоіднай і глеістай фракцый глебы. Найб. буферныя багатыя гумусам глебы цяжкага грануламетрычнага складу: чарназёмныя, тарфяністыя і інш. Расліны адмоўна рэагуюць на рэзкія ваганні pH глебы, таму буфернасць глебы адыгрывае вял. ролю ў іх росце і развіцці; яе можна павысіць унясеннем арган. ўгнаенняў.
т. 3, с. 362
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тале́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Сталовая пасуда круглай формы з шырокім дном і прыўзнятымі краямі. Дэсертная талерка. □ Стол заслалі, прынеслі талеркі з вяндлінаю .. і селі піць чай. Колас. На талерках дыміцца лёгкай парай вараная ружаватая трусяціна. Навуменка. // Колькасць стравы, якая ўмяшчаецца ў такую пасуду. [Дзядзька:] — Была б у калгасе сталовая, то капусты б міску вычарпаў, адбіўную б умяў ці верашчакі б талерку блінамі вымачаў. Бялевіч. У міг з’явіўся на стале «журавель» з гарэлкай, а поруч з ім міска мёду і талеркі маласольных агуркоў. Васілевіч.
2. толькі мн. (тале́ркі, ‑рак). Ударны музычны інструмент, які складаецца з двух металічных дыскаў. Аркестравыя талеркі.
3. Спец. Назва розных дэталей, якія маюць форму дыскаў. Буферныя талеркі.
•••
Не ў сваёй талерцы — у нязвычным стане, не ў звычайным для сябе настроі.
[Ад ням. Teller.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)