бурклі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бурклі́вы бурклі́вая бурклі́вае бурклі́выя
Р. бурклі́вага бурклі́вай
бурклі́вае
бурклі́вага бурклі́вых
Д. бурклі́ваму бурклі́вай бурклі́ваму бурклі́вым
В. бурклі́вы (неадуш.)
бурклі́вага (адуш.)
бурклі́вую бурклі́вае бурклі́выя (неадуш.)
бурклі́вых (адуш.)
Т. бурклі́вым бурклі́вай
бурклі́ваю
бурклі́вым бурклі́вымі
М. бурклі́вым бурклі́вай бурклі́вым бурклі́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бурклі́вы ворчли́вый, брюзгли́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бурклі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які любіць бурчаць, выказваць нездаволенасць. [Хурс] прыстаў у прымы да паўпанскага фальварковага пакідзішча — да старой паненкі — худой, касцістай і бурклівай ведзьмы. Чорны. // Які вызначаецца нездаволенасцю, раздражненнем. Бурклівы голас, тон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ворчли́вый бурклі́вы;

ворчли́вый го́лос бурклі́вы го́лас;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брюзгли́вый бурклі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вуркатлі́вы, -ая, -ае.

1. Які раскаціста гучыць, глуха грукоча.

В. гром.

2. Бурклівы.

Вуркатлівая старая.

|| наз. вуркатлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бурчлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і бурклівы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вуркатлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які раскаціста гучыць, глуха грукоча. Вуркатлівы гром.

2. Які любіць павуркатаць; бурклівы. Вясна была няўстойлівая, халодная, як злая, вуркатлівая свякруха. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мурме́ль ’маўклівы, негаваркі чалавек’ (астрав., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 85), паходзіць з літ. mùrmaбурклівы чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Правэ́ндабурклівы, надакучлівы чалавек’ (ушац., Нар. лекс.). Дэрыват ад правіць? з суф. -энда (аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 98).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)