бу́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бу́лка бу́лкі
Р. бу́лкі бу́лак
Д. бу́лцы бу́лкам
В. бу́лку бу́лкі
Т. бу́лкай
бу́лкаю
бу́лкамі
М. бу́лцы бу́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бу́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Хлеб з пшанічнай мукі; белы хлеб.

2. Тое, што і буханка.

|| памянш. бу́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. бу́лачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бу́лка бу́лка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́лка ж. бу́лка; хлеб м., карава́й м., коври́га

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Невялікі хлеб з пшанічнай мукі, белы хлеб. Бегалі па вуліцы дзеці то з булкамі, то з цукеркамі. Гартны.

2. Тое, што і буханка. На паліцы ляжалі дзве булкі хлеба. Чорны. [Шашура] палажыў на калені Краўца булку хлеба і круг каўбасы. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бу́лка ’белы хлеб’ (Карскі 1, Сцяшк.), ’пшанічны хлеб’ (Сцяц. Нар., Вешт.), ’жытні хлеб’ (Касп., Нас., Шн.), ’бохан хлеба’ (Бяльк.). Гл. яшчэ Бесар., Федар., 2. Падрабязна агляд значэнняў Сцяц. Нар., 25 (які лічыць, што найбольш пашыранае і даўняе значэнне ’пшанічнае печыва дзецям’). Рус. бу́лка, укр. бу́лка. Лічыцца запазычаннем з польск. bułka ’тс’ (вядомае з XV ст.). Праабражэнскі, 1, 52; Брукнер, 48; Слаўскі, 1, 50; Бернекер, 100; Рудніцкі, 251; Шанскі, 1, Б, 222. Аб запазычанні сведчыць тое, што ва ўсх.-слав. мовах слова з’явілася вельмі позна: у рус. і ўкр. з XVIII ст., у бел., мабыць, таксама (няма ў Булыкі). Крыніца польскага слова не вельмі пэўная (італ.; франц. boule ’круглы хлеб’, с.-в.-ням. biule ’шышка і г. д.’, швед. bulle ’хлеб, булка і да т. п.’; Слаўскі, 1, 50). Вельмі няпэўныя версіі пра роднаснасць усх.-слав. бу́лка з булава́, булды́рь і г. д. (так Фасмер, 1, 239; там і агляд іншых параўнанняў). Да слова бу́лка параўн. яшчэ Вештарт, Лекс. Палесся, 107–110.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здо́бны сдо́бный;

~ная бу́лка — сдо́бная бу́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здо́бны, -ая, -ае.

Прыгатаваны на малацэ, масле, яйках і пад.

Здобная булка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пампу́шка

булка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пампу́шка пампу́шкі
Р. пампу́шкі пампу́шак
Д. пампу́шцы пампу́шкам
В. пампу́шку пампу́шкі
Т. пампу́шкай
пампу́шкаю
пампу́шкамі
М. пампу́шцы пампу́шках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

крэ́ндзель, -я, мн. -і, -яў, м.

Вітая здобная булка, якая па форме нагадвае васьмёрку.

|| прым. крэ́ндзельны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)