булка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Невялікі хлеб з пшанічнай мукі, белы хлеб. Бегалі па вуліцы дзеці то з булкамі, то з цукеркамі. Гартны.

2. Тое, што і буханка. На паліцы ляжалі дзве булкі хлеба. Чорны. [Шашура] палажыў на калені Краўца булку хлеба і круг каўбасы. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)