бу́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Невялікая, звычайна драўляная пабудова для чыгуначнага вартаўніка, паставога і інш.

2. Збітае з дошак жыллё для сабакі.

|| памянш. бу́дачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. бу́дачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бу́дка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Бу́дка
Р. Бу́дкі
Д. Бу́дцы
В. Бу́дку
Т. Бу́дкай
Бу́дкаю
М. Бу́дцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бу́дка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бу́дка бу́дкі
Р. бу́дкі бу́дак
Д. бу́дцы бу́дкам
В. бу́дку бу́дкі
Т. бу́дкай
бу́дкаю
бу́дкамі
М. бу́дцы бу́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бу́дка бу́дка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́дка ж.

1. в разн. знач. бу́дка;

2. (собачья) конура́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Невялікая, часцей драўляная пабудова для вартаўніка, паставога і інш. Сябры тым часам сквер мінулі, Налева ўгору павярнулі; Тут з будкі стораж іх спыняе: — Куды ідзяце? — сяброў пытае. Колас.

2. Збітае з дошак жыллё для сабакі. Юрка пастукаў у вароты. З будкі выскачыў і, рвучыся з ланцуга, кінуўся да весніц калматы ваўкадаў з ашчэранай пашчай. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бу́дкаы́бенка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Бу́дкаы́бенка
Р. Бу́дкаы́бенкі
Д. Бу́дкаы́бенцы
В. Бу́дкаы́бенку
Т. Бу́дкаы́бенкай
Бу́дкаы́бенкаю
М. Бу́дкаы́бенцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вартаўні́чы, -ая, -ае.

Прызначаны для вартаўніка.

Вартаўнічая будка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́ччын, -а.

Які належыць сучцы, зроблены для сучкі.

Суччына будка.

Суччын сын — нягоднік, ужыв. як лаянкавы выраз, часцей у форме зваротка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суфлёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Работнік тэатра, які суфліруе акцёрам.

|| прым. суфлёрскі, -ая, -ае.

Суфлёрская будка (на сцэне).

2. Падказчык (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)