Брускі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Брускі́
Р. Бруско́ў
Д. Бруска́м
В. Брускі́
Т. Бруска́мі
М. Бруска́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

брусо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. брусо́к брускі́
Р. бруска́ бруско́ў
Д. бруску́ бруска́м
В. брусо́к брускі́
Т. бруско́м бруска́мі
М. бруску́ бруска́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

брусча́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

1. зб. Брускі з каменю для брукавання вуліц, плошчаў.

2. Брук з такіх брускоў (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агаро́днік, ‑а, м.

Той, хто займаецца агародніцтвам. Марына бабку падмяняе І рэжа скібіны-брускі Ды градку гладзіць і раўняе, Як агароднік запраўскі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́тачкі ’прадаўгаватыя брускі, на якія падвешваюцца ніты ў кроснах’ (Сцяшк.). Гл. каты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крэ́слы ’накрыж пакладзеныя брускі, на якія ставіцца дзяжа’ (Бяльк.). Да крэсла4, крэсла6 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брусча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

1. зб. Брускі з каменю, дубу для брукавання вуліц, дарог і пад. Мінуўшы горад Тчэў, выязджаем на шырокую, вымашчаную брусчаткай шашу. Брыль.

2. Разм. Брук з такіх брускоў. За.. [камбатам], грукочучы ботамі па брусчатцы, рынуліся ўсе. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сту́лы ‘драўляныя слупкі падлогі’ (Бел. нар. жыллё, 37), сту́лле ‘штандары’ (Мат. Гом.), сту́льцыбрускі’ (Нік. Очерки). Рус. арханг. стул ‘паля ў фундаменце свірнаў, клецяў’, якое Тэрнквіст (цыт. па Фасмер, 3, 788) разглядае як запазычанне з ст.-швед. stol ‘стаяк’. У беларускай, магчыма, запазычанне з рускай, але яго шлях пранікнення вызначыць цяжка. Параўн. таксама сту́лак ‘табурэтка’ (Гіл.), сту́лок ‘крэсла’ (ТС), сту́лец ‘крэселка’ (Нас.), якія, аднак, нельга разглядаць асобна ад сто́лак ‘зэдлік’ (Сцяшк.), сто́лак ‘табурэт’, сто́лец ‘крэсла’ (Нас.), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; заг. гладзь; незак., каго-што.

1. Лёгка, ласкава праводзіць па кім‑, чым‑н. рукой; песціць, лашчыць. Стэфка песціла дзяцей, гладзіла па галоўках. Бядуля. // Прыгладжваць што‑н. далонню або пальцамі. Гладзіць бараду. Гладзіць вусы. // перан. Лёгка дакранацца да чаго‑н. (пра вецер, сонца і інш.). Фары вогненным бляскам Гладзяць спіну кургану. Нядзведскі.

2. Рабіць гладкім, роўным. Марына бабку падмяняе І рэжа скібіны-брускі Ды градку гладзіць і раўняе. Колас. // Разгладжваць, прасаваць (бялізну, плацце і пад.). Гладзіць касцюм.

•••

Гладзіць па галоўцы (па шэрсці) каго — хваліць каго‑н.; патураць каму‑н.

Гладзіць супраць шэрсці каго — гаварыць ці рабіць каму‑н. непрыемнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сту́льцы ‘бульбяныя перапечкі’ (шуміл., ігн., Сл. ПЗБ), ‘густая каша з гарохавай мукі, халодная, парэзаная на шматкі’ (Анім. дад.), ‘стоўчаная ў ступе халодная каша з бульбы’ (Гіл.). Рус. пск. сту́льцы ‘пячэнне з гарохавай мукі, слупкі; слупкі квашаніны’. Відаць, ад стульцыбрускі’, памянш. да стулы (гл.), параўн. яшчэ рус. стул ‘рэч, тавар, прыпас у выглядзе абрубка або кола’. Арэальнае ўтварэнне, гл. таксама рус. пск. стульца́, сту́льчик, стуле́чек ‘цвёрды, застылы кусочак’, гл. Лутавінава, Псковские говоры, Ленинград, 1979, 35–38, дзе дапускаецца роднасць з літ. stýgti ‘тырчаць, рабіцца цвёрдым’. У сувязі з гэтым нельга выключыць утварэнне ад стуліць (гл.), параўн. сту́льны ‘сціснуты, збіты, густы’ (Ласт.). Параўн. стыльцы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)