бружме́ль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. бружме́ль
Р. бружме́лю
Д. бружме́лю
В. бружме́ль
Т. бружме́лем
М. бружме́лі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бружме́ль, -лю м., бот. жи́молость ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бружме́ль, ‑ю, м.

Кустовая расліна сямейства бружмелевых з папарна размешчанымі лісцямі і рознакаляровымі духмянымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бружме́ль ’расліна Lonicera L.’ (Кіс.). Назва няяснага паходжання. Бружме́ль — гэта таксама ’брызгліна’. Відавочна, назва была перанесена з брызгліны на бружмель. Этымалогія слова бружме́ль няясная, ёсць шмат варыянтаў (гл. пад брызглі́на). Вопыт этымалагізавання (няпэўны!), Махэк₂, 69 (пад brslen ’брызгліна’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жи́молость ж. бружме́ль, -лю м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бружэлінабружмель, сухадрэўка, Lonicera Xylosteum’ (КЭС). Адна з шматлікіх назваў бружмелі (гл.). Паколькі, магчыма, назва брызгліны пераносілася на бружмель, то бружэліна, відаць, кантамінацыя слоў бружме́ль і брызглі́на.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бружме́левы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да бружмелю. Бружмелевы куст.

2. у знач. наз. бружме́левыя, ‑ых. Сямейства дрэвавых і кустовых раслін, да якога адносяцца каліна, бузіна, бружмель і іншыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сухадрэ́ўка, сухадрэ́ўцабружмель, Lonicera xylosteum L.’ (Кіс., Расл. св.). Да сухі (паводле ўласцівасцей драўніны) і дрэва (гл.); параўн. сухадрэ́віна ’засохлае на карані дрэва’ (ТСБМ), іншую зафіксаваную назву расліны дрэва сухое (гродз., Кіс.) у якасці батанічнага тэрміна з польск. suchodrzewka, suche drzewkoбружмель’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брызглі́на ’расліна Evonymus L.’, бразгуліна, брызгуліна, брызгеліна (Кіс., Інстр. II, 68), бружмель, бружмень, бруслён, бружэль і г. д. (Кіс.). Рус. берескле́т, бересдрень, брускле́н, брусклет, бружме́ль, брусли́на і г. д., укр. бересклет, бруселина, бруслина, брузлелина, бружмель, бересклен, бружлевина і г. д. Чэш. brsniel, brslen, польск. przmiel, przmielina, харв. bršlenka і г. д. Вельмі цёмнае слова. Відавочна, былі кантамінаваныя этымалагічна розныя назвы (напр., бяроза, бераст, брусніка). Няясная і праформа: *bersk‑, *bьrsk‑? Гл. Фасмер, 1, 156. Няпэўны вопыт этымалагізавання Махэк, Jména rostl., 141–142.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаламу́сцік ’расліна бружмель, Lonicera L.’ (Касп.), жы́маласць ’тс’ (Кіс.), жаламу́дзіна (Касп., Яшкін), жы́ламаць ’расліна ядловец, Juniperus L.’ (Нас., Юрч.). Рус. жи́молостьбружмель’, арханг. желому́дина, желомут(ник), желому́стник, калін. желому́дник, желому́стина, пск. желому́дняк, укр. жи́молость, польск. zimołza, чэш. zimolezбружмель’, славен. zimolę̀z ’кізіл’, серб.-харв. зи̏мољист ’каліна’. Формы жаламусцік і жымаласць тлумачацца, відаць, метатэзай зычных; гэта і іншыя змены выкліканы пошукам унутранай формы назвы расліны, маюць народна-этымалагічны характар. Этымалогія слова няпэўная: зводзяць да *зимолистъ (Праабражэнскі, 1, 233), *zimozel(en) (Махэк, Jména rostl., 223), *ži‑molztь < ži‑mlza, дзе ‑ml̥z‑ з *ml̥zǫ ’даю, ссу’ (Трубачоў, Дополн., 2, 56), звязваюць з жы́ла (Гараеў, Доп., 2, 12; Шанскі, 1, Ж, 291). Гл. яшчэ Фасмер, 2, 55. Ці не трэба лічыць, прынамсі, для жы́ламаць крыніцай або вытокам уплыву літ. žalùmas, žãlymas ’зялёная расліна, зеляніна’? Гл. яшчэ Трубачоў, ZSl, 3, 5.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)