бруднава́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бруднава́ты бруднава́тая бруднава́тае бруднава́тыя
Р. бруднава́тага бруднава́тай
бруднава́тае
бруднава́тага бруднава́тых
Д. бруднава́таму бруднава́тай бруднава́таму бруднава́тым
В. бруднава́ты (неадуш.)
бруднава́тага (адуш.)
бруднава́тую бруднава́тае бруднава́тыя (неадуш.)
бруднава́тых (адуш.)
Т. бруднава́тым бруднава́тай
бруднава́таю
бруднава́тым бруднава́тымі
М. бруднава́тым бруднава́тай бруднава́тым бруднава́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бруднава́ты грязнова́тый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бруднава́ты, ‑ая, ‑ае.

Крыху брудны. Бруднаватая падлога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грязнова́тый бруднава́ты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

све́жасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і стан свежага. Свежасць кветак. Свежасць бялізны. Свежасць думак. □ Пахне свежасцю лясной, Борам, соснамі, смалой. Дзеружынскі.

2. Чыстае, халаднаватае паветра; прахалода. Даносіў вецер з Волгі свежасць. Свірка. // Адчуванне прахалоды, чыстаты. — А-аах, такая свежасць па ўсяму целу [пасля купання]... Як бы на свет нанава нарадзіўся... — задаволена сказаў Вадзім. Ставер.

3. Свежы, здаровы выгляд. [Трахім] да звычайнай порцыі сну дабавіў яшчэ гадзін пяць-шэсць, і дзеля гэтага твар яго не вызначаецца асаблівай свежасцю і прыгажосцю. Крапіва. Свежасць шчок, якая была ў яе [Галіны], можна было сустрэць толькі ў малых дзяцей. Васілевіч.

4. Адчуванне бадзёрасці, жыццярадаснасці. Свежасць і маладосць прабівалася ў кожным яе [Анэткі] руху, у кожным слове, у смеху і ў іскрыстым бляску чорных вачэй. Колас.

5. Непасрэднасць, шчырасць, чысціня пачуццяў, успрыманняў і пад. Нічога я ад гэтага не страціў: Ні шчырасці, ні свежасці сваёй. Танк.

•••

Не першай свежасці — а) нясвежы (аб прадуктах харчавання). Мяса не першай свежасці; б) бруднаваты, не вельмі чысты. Кашуля на мне была не першай свежасці. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)