бранзале́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бранзале́т бранзале́ты
Р. бранзале́та бранзале́таў
Д. бранзале́ту бранзале́там
В. бранзале́т бранзале́ты
Т. бранзале́там бранзале́тамі
М. бранзале́це бранзале́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Лянцэты ’упрыгожанні’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем ланцу́г і бранзале́ты (ці брасле́ты).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нажны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да нагі (у 1 знач.). // Прызначаны для ног. Негр-гігант згінае на рэйках бранзалеты нажных кайданоў, я вызваляюся з жалезных путаў. Дамашэвіч. // Які прыводзяцца ў дзеянне нагой, нагамі. Нажная швейная машына. Нажны тормаз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спо́на ‘перашкода’ (Нас.), спо́нкі ‘запінкі’ (навагр., Нар. сл.), спо́нка ‘запінка’ (лях., Сл. ПЗБ), ‘кнопка’ (Сцяшк. Сл., Жд.), ст.-бел. спонъка ‘аплятанне’ (Ст.-бел. лексікон). З польск. spona, spina ‘засцежка, пражка’, якое працягвае прасл. *spona, параўн. укр. спона, спіна ‘тс’, чэш. spona да прасл. *sъpinati, дзеяслова з ступенню падаўжэння ў корані, польск. sponkiбранзалеты’ (Брукнер, 510). Да пяць, ‑пінаць, якое, напрыклад, у запінацца з чаргаваннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)