бра́вы, -ая, -ае.

Мужны з выгляду; удалы, малайцаваты.

Б. мужчына.

|| наз. бра́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бра́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бра́вы бра́вая бра́вае бра́выя
Р. бра́вага бра́вай
бра́вае
бра́вага бра́вых
Д. бра́ваму бра́вай бра́ваму бра́вым
В. бра́вы (неадуш.)
бра́вага (адуш.)
бра́вую бра́вае бра́выя (неадуш.)
бра́вых (адуш.)
Т. бра́вым бра́вай
бра́ваю
бра́вым бра́вымі
М. бра́вым бра́вай бра́вым бра́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бра́вы бра́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бра́вы, ‑ая, ‑ае.

Мужны з выгляду, маладзецкі; удалы. Нашы героі былі хлопцы бравыя і.. ўзброеныя. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бра́выбравы’ (Нас. Сб., Шат., БРС), ’прыгожы’ (Лысенка, ССП). Рус. бра́вый, укр. бра́вий. Запазычанне з франц. brave (можа, праз ням. brav) або з італ. bravo ’тс’. Гл. Фасмер, 1, 205; Шанскі, 1, Б, 184–185. Да гісторыі і распаўсюджання слова ў еўрапейскіх мовах гл. яшчэ Клюге, 98; MESz, 1, 367 (там і літ-ра). Шатэрнік лічыць гэта слова русізмам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бра́вый бра́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малайцава́ты, -ая, -ае.

1. Удалы, спрытны.

М. хлопец.

2. Бравы, заліхвацкі.

М. выгляд.

|| наз. малайцава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маладзе́ц, малайца́, мн. малайцы́, -о́ў, м.

1. Статны, атлетычнага складу малады чалавек.

Бравы м.

2. у знач. вык. Ужыв. для выказвання пахвалы, адабрэння.

М., што ў час прыйшоў.

3. звычайна мн. Тое, што і малойчык (у 2 знач.; пагард.).

Эсэсаўскія малайцы рабавалі вёскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малайцава́ты, ‑ая, ‑ае.

Бравы на выгляд; ўдалы, спрытны. Чарнявая жанчына ўсё глядзела на малайцаватага дэмабілізаванага салдата, заразліва ўсміхалася, быццам паддавала яму рашучасці. Чыгрынаў. // Уласцівы малайцу (у 1 знач.), такі, як у малайца. Сярод .. [ваенных] вылучалася малайцаватая постаць ужо знаёмага начальніка каравульнай каманды. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разбітны́ ’лоўкі’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’развіты’ (Касп.), розбітны́ ’кемлівы, бойкі’ (ТС), рус. разбитно́й ’прабіўны, зарадны; прайдошлівы’. Прыставачны аддзеяслоўны прыметнік ад разбіць (гл.), параўн. прасл. *bitьnъ(jь) ’баявы, доблесны, бравы’ (ЭССЯ, 2, 102–103), а таксама біту́н ’задзірысты чалавек’ (КЭС). Да семантыкі параўн. разбі́цца ў ляпёшку ’дасягнуць мэты насуперак усяму’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)