бо́ўтанка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. бо́ўтанка
Р. бо́ўтанкі
Д. бо́ўтанцы
В. бо́ўтанку
Т. бо́ўтанкай
бо́ўтанкаю
М. бо́ўтанцы

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бо́ўтанка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Тое, што і баўтуха. [Цётка] сустрэла яго на парозе сянец з ражкай парасячай боўтанкі і ласкава папрасіла ў хату. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бо́ўтанка. Гл. баўто́нка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баўто́нка ’баўтушка, пойла’ (Касп.), ’корм для коней’ (Інстр. III). Параўн. бо́ўтанка ’корм для цялят’ (Інстр. III). Форма баўто́нка — яўна гібрыдная. Калі ад боўтаць рэгулярна ўтвараецца боўтанка, то ад баўта́ць павінна быць баўта́нка. Баўто́нка, мабыць, узнікла метатэзай з боўтанка пад уплывам баўтаць або ж гэта гіперкарэктная форма (‑о‑ замест этымалагічнага ‑а‑) пры перанясенні націску (бо́ўтанка → (баўта́нка) → баўто́нка). Усё да баўтаць, боўтаць (гл.). Таксама гібрыдным здаецца і рус. дыял. (пск.) болтонка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́йданка ’гушкалка’ (Сцяшк.), гайда́нка ’арэлі’ (Янк. II), гайда́нка (БРС) = рус. ’качка, боўтанка’. Утварэнне ад гайда́ць, гайда́цца (гл.) паводле аналагічнай мадэлі гуля́цьгуля́нка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)