бо́сы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бо́сы бо́сая бо́сае бо́сыя
Р. бо́сага бо́сай
бо́сае
бо́сага бо́сых
Д. бо́саму бо́сай бо́саму бо́сым
В. бо́сы (неадуш.)
бо́сага (адуш.)
бо́сую бо́сае бо́сыя (неадуш.)
бо́сых (адуш.)
Т. бо́сым бо́сай
бо́саю
бо́сым бо́сымі
М. бо́сым бо́сай бо́сым бо́сых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

саланча́к, ‑у, м.

Глеба, насычаная солямі. Гарачы саланчак апякаў падэшвы босых ног. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхо́джаны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Разбіты, папсаваны доўгай хадою. Расходжаныя прыступкі. □ Ідзе .. [сусед] пасярод дарогі і шырокімі расходжанымі ступнямі босых ног мякка шлёпае па пяску. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэ́панне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. тэпаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Да фінішу заставалася не больш ста метраў, калі я пачуў ззаду тэпанне босых ног. Пінчук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шо́рхат, ‑у, М ‑хаце, м.

Глухі гук, шум, шорганне ад руху, трэння, лёгкага дакранання да чаго‑н. Шорхатам апалых пачарнелых лісцяў поўніўся двор. Шыловіч. Конь тупаў ззаду — паныла і мерна, нібы ўслухоўваўся ў слабы шорхат босых хлапечых ног. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фі́ніш, ‑у, м.

1. Заключная частка спартыўнага спаборніцтва на хуткасць. Фініш заегу.

2. Канечны пункт спартыўнага спаборніцтва, а таксама (у скачках) невялікая адлегласць перад такім пунктам. Да фінішу заставалася не больш ста метраў, калі я пачуў ззаду тэпанне босых ног. Пінчук.

[Англ. finish.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ато́пкі, ‑аў; адз. атопак, ‑пка, м.

Старыя зношаныя чаравікі, боты і пад. Старыя атопкі з растапыранымі ўгору халявамі то крыху макрэлі ад расы, то прысыпаліся ўчарашнім пылам. Кулакоўскі. На.. [хлопцу] была чорная касаваротка з белымі, як на гармоніку, гузікамі, на босых нагах — атопкі ад старых валёнак. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)