Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расхо́джаны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Разбіты, папсаваны доўгай хадою. Расходжаныя прыступкі. □ Ідзе .. [сусед] пасярод дарогі і шырокімі расходжанымі ступнямі босых ног мякка шлёпае па пяску.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэ́панне, ‑я, н.
Разм.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. тэпаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Да фінішу заставалася не больш ста метраў, калі я пачуў ззаду тэпанне босых ног.Пінчук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шо́рхат, ‑у, М ‑хаце, м.
Глухі гук, шум, шорганне ад руху, трэння, лёгкага дакранання да чаго‑н. Шорхатам апалых пачарнелых лісцяў поўніўся двор.Шыловіч.Конь тупаў ззаду — паныла і мерна, нібы ўслухоўваўся ў слабы шорхат босых хлапечых ног.Хадановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фі́ніш, ‑у, м.
1. Заключная частка спартыўнага спаборніцтва на хуткасць. Фініш заегу.
2. Канечны пункт спартыўнага спаборніцтва, а таксама (у скачках) невялікая адлегласць перад такім пунктам. Да фінішу заставалася не больш ста метраў, калі я пачуў ззаду тэпанне босых ног.Пінчук.
[Англ. finish.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАЛІНО́ЎСКІ (Юзаф Андрэевіч) (1.9.1835, Вільня — 15.11.1907),
удзельнік паўстання 1863—64 у Польшчы, Літве і Беларусі. Скончыў Мікалаеўскую ваен.-інж. акадэмію ў Пецярбургу (1863). У 1860—63 служыў у Брэсцкай крэпасці, інжынер-капітан. З чэрв. 1863 на чале ваен. секцыі Выканаўчага аддзела Літвы, найбліжэйшы памочнік К.Каліноўскага, хоць не падзяляў яго радыкальных поглядаў. У 1864 арыштаваны, да 1873 на катарзе і пасяленні ў Іркуцкай губ. і Пермі. Удзельнічаў у даследаваннях Сібіры. Пасля вяртання з Сібіры (1873) быў выхавальнікам сына кн. У.Чартарыйскага — Аўгуста. З 1877 у Аўстра-Венгрыі, манах-кармеліт, прыёр кляштара ў в. Чэрна (каля Кракава), генеральны вікарый кармелітаў босых у Галіцыі. Аўтар гіст. і рэлігійна-філас. твораў, кн. «Успаміны, 1835—1877» (надр. 1965). 17.11.1991 кананізаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ато́пкі, ‑аў; адз. атопак, ‑пка, м.
Старыя зношаныя чаравікі, боты і пад. Старыя атопкі з растапыранымі ўгору халявамі то крыху макрэлі ад расы, то прысыпаліся ўчарашнім пылам.Кулакоўскі.На.. [хлопцу] была чорная касаваротка з белымі, як на гармоніку, гузікамі, на босых нагах — атопкі ад старых валёнак.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЯ́ДЗЕЛЬСКІ СТАНІСЛА́ВАЎСКІ КАСЦЁЛ КАРМЕЛІ́ТАЎ,
помнік архітэктуры позняга барока ў г. Мядзел Мінскай вобл. Пабудаваны ў 1752—54 А.Кошчыцам разам з заснаваным ім кляштарам босых кармелітаў. Кляштар зачынены ў 1840, касцёл у 1866 перароблены пад царкву, пры гэтым забелены размалёўкі. У 1920 вернуты католікам, зачынены пасля Вял.Айч. вайны, з 1989 аддадзены вернікам. Мураваны храм мае цэнтрычную кампазіцыю. Ніжні кубічны аб’ём завершаны масіўным 8-гранным барабанам, накрытым пластычным гранёным купалам з 4 люкарнамі і ажурным ліхтаром у цэнтры. У аздобе фасадаў выкарыстаны прафіляваныя карнізы, раскрапоўкі, разарваныя франтоны, калоны, валюты, каваныя агароджы балкончыкаў. Аконныя праёмы з паўцыркульнымі і лучковымі арачнымі завяршэннямі. Дэкар. афармленне інтэр’ера мае элементы ракако. Па ўсім перыметры сцен здвоеныя пілястры з капітэлямі, аб’яднаныя прафіляваным карнізам. У інтэр’еры захаваліся фрагменты фрэсак. Касцёл — рэдкі для бел. барока помнік цэнтрычнай кампазіцыі, не мае аналагаў сярод кармеліцкіх храмаў. Кампазіцыйнае вырашэнне будынка несіметрычнае. Паверхня сцен мае строгую і лаканічную арх. апрацоўку. Побач з касцёлам мураваная 2-павярховая плябанія і званіца.