бо́б

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. бо́б
Р. бо́бу
Д. бо́бу
В. бо́б
Т. бо́бам
М. бо́бе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

боб², -а, мн. -ы, -аў, м.

У бабслеі: род саней з рулявым кіраваннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

боб¹, -у, м.

1. Аднагадовая агародная расліна сямейства бабовых з авальным насеннем у струках.

2. Плады гэтай расліны.

Параны б.

Бобу ў гаросе шукаць (разм., неадабр.) — рабіць што-н. недарэчнае, бяссэнсавае.

Пад’есці жалезнага бобу (разм.) — мець вялікую вытрымку, цярпенне.

Хто ў боб, хто ў гарох (разм., неадабр.) — пра нязладжаныя, няўзгодненыя дзеянні.

|| прым. бабо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

боб (род. бо́бу) м., мн. нет

1. (огородное растение) бобы́ мн.;

2. (плод этого растения) боб;

нае́сціся жале́знага бо́бу — запасти́сь терпе́нием, прояви́ть упо́рство;

хто ў б., хто ў гаро́х — кто в лес, кто по дрова́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

боб м.

1. (плод) струк, род. струка́ м.;

2. (зерно) бо́бка, -кі ж.; зе́рне, род. зярня́ці ср., мн. зярня́ты, -ня́т;

кака́овые бобы кака́вавыя зярня́ты;

3. (растение) боб, род. бо́бу м., мн. нет;

бобы́ разводи́ть гавары́ць глу́пства; вярзці́ лухту́, мало́ць языко́м;

оста́ться (сиде́ть) на боба́х заста́цца ні з чым (ні пры чым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

боб, ‑у, м.

1. Аднагадовая агародная расліна сямейства бабовых. Паразрастаюцца рады Салаты, морквы, бобу. Аўрамчык.

2. Плады гэтай расліны ў выглядзе струкоўці вылушчанага насення. Мяшок бобу. Вараны боб.

•••

Конскі боб — кармавы боб; тое, што і боб (у 1 знач.).

Бобу ў гаросе шукаць гл. шукаць.

Жалезны боб — пра кулі, выстраленыя з аўтамата або кулямёта.

З’есці пуд жалезнага бобу гл. з’есці.

Хто ў боб, хто ў гарох гл. хто.

Як боб, як бобу — параўноўваюць, гаворачы пра вялікую колькасць малых дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Боб. Рус. боб, укр. біб, польск. bób, чэш. bob, серб.-харв. бо̏б і г. д. Прасл. bobъ. Роднасныя формы: прус. babo, лац. faba. І.‑е. *bhab‑. Астатнія і.-е. формы стаяць фармальна значна далей (і тут няма пэўнасці): параўн. яшчэ грэч. φακός ’чачавіца’, ням. Bohneбоб’. Думаюць таксама, што боб — слова «праеўрапейскай» культуры. Бернекер, 65; Траўтман, 23; Махэк, LP, II, 158; Махэк₂, 58; Слаўскі, 1, 40; Фасмер, 1, 180; Курыловіч, L’apophonie, 194 (тут адносна вакалізму). Ці сюды бо́бка ’зерне; гарошынка; шарык і да т. п.’?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бабо́вы гл. боб¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бабо́вішча, -а, н.

Месца, дзе рос боб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стручны́, -а́я, -о́е.

3 вялікімі струкамі; багаты на струкі.

С. боб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)