блю́шчык

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. блю́шчык блю́шчыкі
Р. блю́шчыка блю́шчыкаў
Д. блю́шчыку блю́шчыкам
В. блю́шчык блю́шчыкі
Т. блю́шчыкам блю́шчыкамі
М. блю́шчыку блю́шчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

блю́шчык, -ку м., бот. бу́дра ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блю́шчык, ‑а, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства губакветных; расходнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́дра ж., бот. блю́шчык, -ку м., расхо́днік, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Расхо́днік ’расліна Sticta pulmonacca, ужываецца простымі людзьмі замест груднога чаю’ (Нас.), ’расліна зайцава капуста’, ’падалешнік, лугавая расліна’ (ТСБМ, Сцяшк.), ’блюшчык, Glechoma hederacea L.’ (Кіс.), разхо́днік ’тс’ (Ласт.), росхо́днік ’тс’ (ТС), укр. росхі́дник ’зайцава капуста, Sedum acre L.’, рус. росхо́дник ’тс’, польск. rozchodnik ’тс’, харв. razhodnik ’паслён, Solanum dulcamara L.’, славен. razhọ̑dnik ’тс’. Тлумачыцца тым, што яго адросткі “расходзяцца па зямлі” (Махэк, Jména, 95; Мяркулава, Очерки, 110). Гл. ход, хадзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плюшч1 ’паўзучая расліна, Hedera helix L.’ (ТСБМ; гродз., Кіс.), укр. плющ, зах.-укр. блющ, рус. плющ ’тс’, кур. плющблюшчык, расходнік, Glechoma hederacea L.’, бел. гродз. плюшчык ’тс’, польск. bluszcz ’плюшч і інш. расліны’, палаб. pl’äust, н.-луж. blušč, blyšč, blišč, в.-луж. blyšć, ст.-чэш. bľušč (чэш. дыял. у выразах: je jag blušć ’мізэрны’, biedý jak blušć ’бледны’), славен. bljúšč, серб. дыял. пљу̏шт, ц.-слав. блюшть. Прасл. *blʼuščь ’паўзучая расліна, Hedera helix L.’, якое пазней у розных слав. мовах перайшло на назвы іншых, падобных да плюшча раслін. Надзейнай этымалогіі няма. Найбольш імаверна можна гаварыць аб сувязі з *blʼьvati ’бляваць’: спажытыя ягады плюшча выклікаюць ваніты (Машынскі, Pierw., 64; SP, 1, 279; Фасмер, 3, 290–291).

Плюшч2 ’вадзяны пузыр на целе’ (Нас.). Параўн. рус. бранск. плющ ’прышчы’, балг. плюска ’пухір’, серб.-харв. pljuske ’сып, экзема’. Да прасл. *plfusk‑jь < pi1 m kai і > плюскаць j (гл.), лат. pluzganas ’перхаць’, літ. bluozgai4 bliizgana ’тс’. Аналагічна літ. gebinė ’плюшч, Hedera helix’ і gebenė, gebine ’высыпка, экзема’, giabine ’від белай высыпкі на скуры’ (Праабражэнскі, 2, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)