блажэ́нны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. блажэ́нны блажэ́нная блажэ́ннае блажэ́нныя
Р. блажэ́ннага блажэ́ннай
блажэ́ннае
блажэ́ннага блажэ́нных
Д. блажэ́ннаму блажэ́ннай блажэ́ннаму блажэ́нным
В. блажэ́нны (неадуш.)
блажэ́ннага (адуш.)
блажэ́нную блажэ́ннае блажэ́нныя (неадуш.)
блажэ́нных (адуш.)
Т. блажэ́нным блажэ́ннай
блажэ́ннаю
блажэ́нным блажэ́ннымі
М. блажэ́нным блажэ́ннай блажэ́нным блажэ́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

блажэ́нны церк. блаже́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блажэ́нны, ‑ая, ‑ае.

Дзівакаваты, юродзівы (пра некаторых святых). Блажэнны Аўгусцін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Блажэ́нны (БРС). Як і рус. блаже́нный, запазычанне з ц.-слав. (блаженъ). Бел. слова запазычана, магчыма, праз рус. Параўн. Фасмер, 1, 171; Шанскі, 1, Б, 134.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Збавёны ’святы’ (Нас.). З польск. zbawiony ’выратаваны’, ’блажэнны’. Гл. збаўляць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блаже́нный

1. (счастливый) шчаслі́вы;

2. (глуповатый) разг. прыду́ркаваты, блазнава́ты;

3. церк. блажэ́нны;

блаже́нной па́мяти до́брай па́мяці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нябо́жчык (нябо́шчык, небо́шчык, нібошчык) ’памёрлы чалавек’ (Нас., Гарэц., Грыг., Некр., Мал., Булг., Мядзв., Чуд., Касп., Пятк., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), niebójszczyk ’тс’ (Маш.), укр. небі́(о́)жчик ’памерлы чалавек; небарака’, польск. nieboszczyk ’памерлы чалавек’, чэш. nebožtik ’тс’. Арэальная славянская інавацыя ад *nebogъ (гл. нябога); паводле Махэка₂ (393), «нябожчык той, хто ўжо не мае сваёй долі на гэтым свеце», параўн. славац. neboh, nebohý ’памерлы’, в.-луж. njebohi ’памерлы, блажэнны’, н.-луж. njabogi ’тс’. Цэнтр гэтай інавацыі хутчэй за ўсё быў на чэшскай моўнай тэрыторыі, параўн. ст.-чэш. nebožec, nebožčík, nebožtik ’тс’, на беларускую тэрыторыю яна распаўсюдзілася праз польскую. Параўн. Курашкевіч, JP, 37, 119 і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нябо́га ’небарака, бедалага, няшчасны’ (Шпіл., Мядзв., Яруш., Булг., Бяльк.), нэбо́га ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), нябо́га — звычайна ў звароце ’прыяцель, голуб, даражэнькі, шаноўны’ (Нас., Мал., Касп.), нябо́га, небо́га, нібо́га ’пляменніца’ (парыце Янк. Мат.; пухав., Сл. ЦРБ; Сцяшк., Янк. 1, Чуд.; ст.-дар., Нар. сл.; петрык., Шатал.; браг., рэч., Мат. Гом.; мазыр., З нар. сл.; Сл. Брэс., ТС), нябожа ’тс’ (хойн., Шатал.), сюды ж небо́ж, мн. небожа́та ’ласкавы зварот да малых, маладзейшых з боку старэйшых’ (Федар., Пятк., ТС), нябо́ж, небож ’тс’ (ст.-дар., Нар. сл.), ’пляменнік’ (Сл. ПЗБ, Сл. ЦРБ, Чуд., Мат. Маг., парыц., Янк. Мат.; Янк. 1, Ян.; браг., Мат. Гом.; лельч., Нар. лекс.; мазыр., хойн., Шатал.), нябо́г ’тс’ (петрык., Шатал.), ні́бог, ні́бож — у іранічным звароце ’шаноўны, даражэнькі’ (Нас.), небажа́ — пагрозлівы зварот да няпоўналетніх (Нас.), нябо́гая ’нявестка’ (пруж., Сл. Брэс.), укр. небо́га ’пляменніца; небарака, галубка’, небі́ж ’пляменнік; небарака, бядак’, небожа́ ’пляменнік, пляменніца’, небожата ’мілыя, родныя, галубкі’, польск. nieboga ’бедная, няшчасная жанчына; нябошчыца’, nieboże ’небарак, бядак’, славен. nebore (< *nebože) ’тс’; у іншых славянскіх мовах пераважна ў форме прыметнікаў параўн. рус. небогий ’бедны’, чэш. nebohý ’бедны, убогі, мізэрны’, славац. nebok, nebohý ’памерлы’, в.-луж. njebohi ’памерлы, блажэнны’, н.-луж. njabogi ’тс’, серб.-харв. нѐбог, дыял. nebȍh ’убогі, бедны’. Прасл. *ne‑bogъ, дзе другая частка *bogъ ’доля, частка’, параўн. багаты (гл.); тыпалагічная паралель — нядо́ля ’няўдалы, няздатны (пра чалавека)’ (Сцяшк.), першасная матывацыя, магчыма, у пруж. нябо́гая ’нявестка’, г. зн. ’якая не мае сваёй долі, часткі (багацця)’, аналагічна убо́га ’нявестка’ ад убогі ’бедны, няшчасны; абяздолены’ (гл.). Усходнеславянскае значэнне ’пляменніца’, відаць, адлюстроўвае нейкую старажытную маёмасную непаўнацэннасць дачкі брата або сястры ў старым патрыярхальным ладзе. Гл. Махэк₂, 393; Курашкевіч, JP, 37, 119 і інш.; Бенвяніст, Зб. Якабсону, 1, 201; Трубачоў, Этимология–1965, 27; Іванаў, Тапароў, Слав. языкозн., 8, 236; Слаўскі, Зб. Геаргіеву, 388.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)