берагавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да берага (у 1, 2 знач.). Берагавая лінія. □ Вада бесперапынна білася ў берагавы схіл. Чорны. // Які знаходзіцца на беразе, каля берага. Берагавы лёд. Берагавая дарога. Берагавы лес. // Які мае сувязь з берагам. Берагавая ахова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бече́вни́к м., спец. берагава́я паласа́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ахо́ва, -ы, ж.

1. гл. ахоўваць.

2. Група (людзей, караблёў і пад.), якая ахоўвае каго-, што-н.

Берагавая а.

Выставіць ахову.

А. працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

берегово́й берагавы́;

берегово́й ве́тер берагавы́ ве́цер;

берегова́я артилле́рия воен. берагава́я артыле́рыя;

берегова́я ла́сточка берагава́я ла́стаўка, беража́нка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

берагавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. берагавы́ берагава́я берагаво́е берагавы́я
Р. берагаво́га берагаво́й
берагаво́е
берагаво́га берагавы́х
Д. берагаво́му берагаво́й берагаво́му берагавы́м
В. берагавы́ (неадуш.)
берагаво́га (адуш.)
берагаву́ю берагаво́е берагавы́я (неадуш.)
берагавы́х (адуш.)
Т. берагавы́м берагаво́й
берагаво́ю
берагавы́м берагавы́мі
М. берагавы́м берагаво́й берагавы́м берагавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Печуры́чка ’ластаўка берагавая’ (Ян.). Ад пячора, пячурка ’адтуліна, ніша ў сцяне печы, нара ў беразе ракі, у якой жывуць ластаўкі’. Да пячора (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бычовны́к ’бераг (канавы, сажалкі і інш.)’ (Клім.). Відавочна, палеская форма (з фанетычным развіццём > ы пасля губных) слова бічаўні́к ’бераг, берагавая паласа’ (Яшкін), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ла́стаўка, -і, ДМ -таўцы, мн. -і, -тавак, ж.

1. Пералётная птушка атрада вераб’іных з вузкімі вострымі крыламі, вёрткая і хуткая ў палёце.

Берагавая л.

Белагрудая л.

2. Гімнастычная фігура, пры якой пастава цела нагадвае птушку ў палёце.

3. Ласкавы зварот да асоб жаночага полу.

Першая ластаўка — пра першыя прыкметы з’яўлення чаго-н.

|| прым. ла́стаўчын, -а (да 1 знач.).

Ластаўчына гняздо.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беража́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Птушка атрада вераб’іных, якая жыве ў норах на высокіх берагах рэк; берагавая ластаўка. Бурыя, пад колер зямлі, берагавыя ластаўкі, ці, як іх яшчэ называюць, беражанкі, спрытна выбіваліся над вадой, мільгаючы белымі паласатымі жывоцікамі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Біча́ўнік, бічо́ўнік луг наўсцяж ракі’ (Яшкін), параўн. бічаўні́к ’бераг, берагавая паласа; паласа адчужэння паабапал дарогі, шашы, шляху’ (Яшкін), бічаві́к ’паласа адчужэння паабапал дарогі’ (Юрч.), бічаві́на, бічава́я ’тс’, параўн. яшчэ біча́й ’бераг лужка, аборка’, біча́йка ’вузкая незасеяная палоска каля палявой дарогі’ (Юрч.). Усё да абеча́йка (гл.) і яе форм (гл. пад біча́йка, там і літ-pa). Такія значэнні, як ’луг наўсцяж ракі’, — яўна другасныя (праз ’паласа…паабапал…’). Параўн. яшчэ бычовны́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)