ба́ш

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
ба́ш - -

Крыніцы: tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

баш, нескл.

У выразе: баш на баш — пры мене рэчы на рэч без прыдатку.

[Цюрк. баш — галава.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тамаша́ ’крык, гармідар’ (Мат. Гом.). Параўн. рус. томаша́ ’суталака, суматоха’, старое ’барацьба, відовішча’, якое выводзяць з тат.-баш. tamaša ’суталака, сціжма; відовішча’ (Фасмер, 4, 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тавалга, ст.-бел. таволга ’дзяржанне пугі або аршын, зроблены з вятроўніку’ (1578 г.; Булыка, Лекс. запазыч.). З цюркскіх моў, параўн. чагат. tabulɣu, тат., баш. tubylɣy ’вятроўнік, бружмель’ (Булыка, там жа, 105). Параўн. і рус. таволга́, та́волга ’расліна Spiraea’ таксама цюркскага паходжання, абазначае розныя расліны з вельмі моцнай драўнінай (Фасмер, 4, 8; Анікін, 521).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суса́к ’вадзяная ці балотная расліна, Butomus L.’ (ТСБМ, Кіс.), ’банцушнік парасонавы, Butomus umbellatus L.’ (Некр. і Байк.). Цюркізм, але дакладная крыніца не вызначаны Мяркулава (Очерки, 55–56) параўноўвае з баш. сǝскə ’кветка’, чув. çеçке, тат. сǝсǝк ’тс’, таму што расліна цвіце прыгожымі ружовымі кветкамі; як вадзяная расліна звязваецца з тур. susak ’вядро, коўш’, кірг. сууса ’хацець піць’, тат. сусау ’тс’ (Дзмітрыеў, Строй, 544). Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 482. Беларускае, відаць, з рускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Башка́ (бышка́) ’галава’ (Бяльк.). Укр. ба́шка (адкуль такі націск?), рус. башка́. Запазычанне з цюрк. baš ’галава’. Праабражэнскі, 1, 20; Фасмер, 1, 139 (там і літ-pa); падрабязна Шанскі, 1, Б, 62–63. Зыходзячы з геаграфіі слова, можна думаць пра пасрэдніцтва рус. мовы.

Ба́шка ’авечка’ (Касп.), ба́ша‑ба́ша‑ба́ша, ба́ше‑ба́ше‑ба́ше ’падзыўныя словы для авечак’ (ДАБМ, 896), таксама бась-бась-бась (Сцяшк. МГ). Рус. дыял. ба́ша ’авечка, ягня’, баш, ба́ша ’падзыўное слова для авечак’. Паводле Фасмера, 1, 138, памяншальная форма ад бара́н. Падзыўное слова тлумачыцца як другаснае па паходжанню (гл. Трубачоў, Происх., 76).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́ша ‘асвежаванае і выпатрашанае цела забітай жывёлы’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк.), ‘пра постаць, фігуру вялікага, поўнага чалавека’ (ТСБМ, Вруб.); туш ‘паўната, поўнае цела’: залезе бусало ў закуток, бу тая туш (ТС), ст.-бел. туша ‘сцягно, падрыхтаванае да ўжытку цела забітай жывёлы’: две тꙋшы мꙗса козлового (1552 г., ГСБМ). Параўн. укр. ту́ша, туша́, туш ‘тс’, рус. ту́ша ‘сцяг, цела забітай жывёлы’, польск. tusza ‘цела чалавека’, ‘паўната’. Апошняе лічыцца запазычаным у XVIII ст. з рус. ту́ша, чаму пярэчыць фіксацыя ў старабеларускай мове XVI ст. Слова звязваецца з тук, тыть, гл. Праабражэнскі, 2, 24; Гараеў, 381; Фасмер, 4, 129; Арол, 4, 123 (аналагічна да рус. крыша < крыть). Сумнеўна Якабсон (IJSLP, 1/2, 1953, 273) — з рус. ту́хнуть і Чарных (2, 274) — з рус. тощий. Відаць, запазычана з цюркскіх моў: параўн. тат., баш. түш ‘грудзінка’, тур. döş ‘бок; пярэдняя частка тушы’ (ЕСУМ, 5, 688; Борысь, 655).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)