ба́чна, безас., у знач. вык.

Відаць; можна бачыць, разгледзець.

Там б. будзе.

Адсюль лесу не б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́чна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
ба́чна бачне́й -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ба́чна разг., в знач. безл. сказ. ви́дно;

адгэ́туль усё до́бра б. — отсю́да всё хорошо́ ви́дно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ба́чна, у знач. вык.

Відаць; можна разгледзець. Адсюль [з абочыны] было добра бачна ўсё, што адбываецца на полі. Шыцік. / з злучн. «што», «як» і інш. Два.. байцы нехаця палезлі на абрыў; бачна было, як яны прыкметна баяліся. Быкаў. А там бог бацька, бачна будзе, Як што абернецца яно. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зри́мо нареч. ба́чна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

процістая́нне, ‑я, н.

Спец. Месцазнаходжанне планеты, у якім яна бачна з Зямлі ў напрамку, процілеглым Сонцу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Відо́ма ’відаць, відавочна’ (Нас.), параўн. ст.-бел. видоме ’яўна, бачна, відавочна’ (1596 г.) < ст.-польск. widomie ’відавочна, бачна, даступна зроку’ (Булыка, Запазыч., 62).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ры́знік, ‑а, м.

Разм. Каравачнік, анучнік. І добра зарабляў [Абрагім] ... Хаця па ім гэта не бачна было — хадзіў абарваны, як рызнік, заўсёды... Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Відо́вішча ’тое, што паўстае, адкрываецца перад вачамі’; ’паказ, прадстаўленне’ (БРС, КТС). Укр. видовище ’відовішча’, макед. видовиште ’бачанне; пабачанне’. Прасл. vidovišče утворана ад *vid‑u > vid‑ov‑ і суф. ‑išče, першасным значэннем якога было ’месца, дзе бачна відовішча’ → ’тое, што бачна, што паказваецца, адкрываецца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Відо́шчабачна, прыкметна’ (Нас.). Паходзіць, відаць, з відзюшча < рус. видющий ’той, хто бачыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)