бацько́ўскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
бацько́ўскі |
бацько́ўская |
бацько́ўскае |
бацько́ўскія |
| Р. |
бацько́ўскага |
бацько́ўскай бацько́ўскае |
бацько́ўскага |
бацько́ўскіх |
| Д. |
бацько́ўскаму |
бацько́ўскай |
бацько́ўскаму |
бацько́ўскім |
| В. |
бацько́ўскі (неадуш.) бацько́ўскага (адуш.) |
бацько́ўскую |
бацько́ўскае |
бацько́ўскія (неадуш.) бацько́ўскіх (адуш.) |
| Т. |
бацько́ўскім |
бацько́ўскай бацько́ўскаю |
бацько́ўскім |
бацько́ўскімі |
| М. |
бацько́ўскім |
бацько́ўскай |
бацько́ўскім |
бацько́ўскіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
бацько́ўскі роди́тельский;
~кае блаславе́нне — роди́тельское благослове́ние;
~кія кло́паты — роди́тельские забо́ты
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бацько́ўскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з бацькоў. Бацькоўскі камітэт. Бацькоўскі сход. // Які зыходзіць ад бацькоў. Бацькоўская воля, ласка. Бацькоўскае благаславенне. // Які належыць бацькам. І што б я быў для чалавецтва, Калі б не гэтая дарога, Якая ў свет шырокі ўецца Адсюль — з бацькоўскага парога. Лойка. // Які звязаны з бацькамі, бацькоўствам. Дагледзець бацькоўскую старасць.
2. перан. Клапатлівы, дбайны, ласкавы ў адносінах да каго‑н. Бацькоўскімі клопатамі акружаюць савецкіх дзяцей наша партыя і ўрад. □ Незнаёмы паглядзеў на мяне цёплымі, бацькоўскімі вачамі. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бацькі́, -о́ў.
1. Бацька і маці ў адносінах да сваіх дзяцей.
Шанаваць бацькоў.
2. Продкі, папярэднія пакаленні.
Б. пакінулі нам мудры запавет.
|| прым. бацько́ўскі, -ая, -ае.
Б. сход.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
роди́тельский бацько́ўскі;
роди́тельский день бацько́ўскі дзень;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
недарма́, прысл.
1. Не без падставы, не без прычыны.
Я н. адчуваў небяспеку.
2. Не дарэмна.
Н. есці бацькоўскі хлеб.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нака́з, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Павучанне, настаўленне.
Бацькоўскі н.
2. Даручэнні выбаршчыкаў свайму дэпутату ў пісьмовай або вуснай форме для вырашэння ў пэўных інстанцыях.
Наказы выбаршчыкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
отцо́вский (принадлежащий отцу) ба́цькаўскі; (свойственный отцу) бацько́ўскі;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спрадве́чна, прысл.
Тое, што і спрадвеку. Бацькоўскі кут, як любы ты спрадвечна! Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)