Бахмат (ст.-бел.), бохмат ’нізкарослы конь’ (Гіст. лекс., 139; Булыка, Запазыч.), татарскі, асабліва нагайскі конь’ (XVI ст., Нас. гіст.). Рус. дыял. бахма́т ’маленькі, моцны конь’, укр. бахма́т ’верхавы конь’ (з XVI ст.), польск. bachmat ’нізкі, моцны конь татарскай пароды’. Старая этымалогія (Міклашыч, 414; Локач, 11–12; аб крыніцах гэтай версіі гл. Заянчкоўскі, Stud. orient., 46) — запазычанне з цюрк. *pahn at, *pehn at ’вялікі конь’ (< перс. pähn ’вялікі, шырокі’ + цюрк. at ’конь’) — вельмі няпэўная (Фасмер, 1, 136–137; Заянчкоўскі, там жа, 46–47; Менгес, Зб. Чыжэўскаму, 187 і наст.). Заянчкоўскі, там жа, прапануе зыходзіць з цюрк. *bahimat, *bahmat (араб. bahim ’чыстай масці’ + цюрк. at ’конь’). Менгес, там жа, зыходзіць з мусульманскага імя Mähmäd, Mähmāt (з заменай m > b праз пасрэдніцтва пэўных цюрк. дыялектаў; сумненні адносна гэтай этымалогіі Дзікенман, RS, 19, 13). Параўн. яшчэ Трубачоў, Происх., 57–58. Булыка (Запазыч., 39) прыводзіць як крыніцу запазычання тур. bachmat (!). Вельмі няпэўна; адкуль гэта форма? Ст.-бел. слова дае рад вытворных, вядомых у сучаснай бел. мове (гл. ніжэй). Гл. яшчэ Адзінцоў, Этимология, 1971, 195–201.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́хматы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Ба́хматы
Р. Ба́хмат
Ба́хматаў
Д. Ба́хматам
В. Ба́хматы
Т. Ба́хматамі
М. Ба́хматах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Бухма́ты ’пухлы’ (БРС), ’тоўсты ў твары’ (КЭС, лаг.), ’раскідзісты, шырокі’ (ко́пы зрабі́лісі бухма́тыя; Сцяшк. МГ). Здаецца, таго ж паходжання, што і бахма́ты ’касматы, пушысты’ (гл.), укр. бахма́тий ’мешкаваты (аб адзенні)’, г. зн. вытворнае ад бахма́т ’конь татарскай пароды’ (гл.). Гэта апошняе выводзяць і ад мусульманскага імя Mähmäd, Mähmät. Гэту версію, здаецца, падтрымліваюць такія рус. дыял. формы, як бахмет ’непаваротлівы; касматы, махнаты’, бухме́т ’тоўсты, здаровы чалавек або жывёла’ (параўн. варыянтнасць вакалізму ва ўсх.-слав. мовах: бахма́тбухма́тбахме́тбухме́т). Рус. бухме́т ’тоўсты, здаровы чалавек’ пацвярджае вывядзенне бел. слова ад бахма́т.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бахма́ты ’касматы, пушысты’ (Гарэц.), бахма́тый (Бяльк.); адносіцца таксама і да раслін, параўн. бахма́ты ’пышны’ (букет) (Др.-Падб.), бахматая мята (Кіс.). Укр. бахма́тий ’мешкаваты (аб адзенні)’. Відавочна, вытворнае ад бахма́т ’конь татарскай пароды’ (’касматы конь’ → ’касматы’). Параўн. рус. бахме́т ’той, што касматы, махнаты, з доўгай шэрсцю’. Гл. яшчэ бухма́ты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бахмачы́ ’бахілы, скураныя лапці’ (Нас., Гарэц.). Відавочна, вытворнае ад бахма́ты (гл.). Параўн. значэнне гэтага апошняга ва ўкр. мове: ’мешкаваты (аб адзенні)’. Параўн. яшчэ рус. бахме́т ’касматы, махнаты і г. д.’, ’непаваротлівы’. Першапачаткова бахмачы́ — ’дрэнны, мешкаваты абутак’. Аб магчымасці j‑форм ад бахма́т гл. Трубачоў, Происх., 57–58, (дзе прыводзяцца тапанімічныя назвы тыпу Бахмач).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)