батра́чка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. батра́чка батра́чкі
Р. батра́чкі батра́чак
Д. батра́чцы батра́чкам
В. батра́чку батра́чак
Т. батра́чкай
батра́чкаю
батра́чкамі
М. батра́чцы батра́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

батра́чка ж. батра́чка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

батра́чка парабча́нка, -кі ж., батра́чка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

батра́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Жан. да батрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

батра́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Наёмны сельскагаспадарчы рабочы; парабак.

Ісці ў батракі.

|| ж. батра́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. батра́цкі, -ая, -ае.

Батрацкая доля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парабча́нка ж. батра́чка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Маладча́нкабатрачка’ (Касп.), ’маладзіца’ (Яруш.). У выніку кантамінацыі лексем маладзі́ца ’наёмная работніца’ (ад маладзе́ц — гл.) і парабча́нка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

калыха́ць, ‑лышу, ‑лышаш, ‑лыша; незак., каго-што.

1. Мерна рухаць зверху ўніз або з боку ў бок; гайдаць, хістаць. Ветрык паволі калыхаў у руцэ лісток пісьма. Алешка. Там, у бяскрайняй вышыні, вецер калыхаў сцягі. Шамякін. / у безас. ужыв. Вагон калыхала і тузала на кожным стыку. Грахоўскі.

2. чым. Рабіць чым‑н. мерныя павольныя рухі; ківаць. Калыхаць нагою.

3. Гайдаючы калыску, спяваючы калыханку, усыпляць (дзіця). За.. пераборкаю батрачка Матруна калыша дзіця маладой пары. Гарэцкі. // Навяваць сон (пра гукі). Павекі самі па сабе паволі плюшчацца, а мяккі звон-шум у паветры плавае, калыша. Мурашка.

4. перан. Парушаць, абуджаць (цішыню, спакой). Роўны храп ціха калыхаў сонную цішыню хаты. Лынькоў. Не салоўка голасам пявучым Над ракой калыша ціхі гай. З нар. // Парушаць душэўны спакой, хваляваць. Сцёпка доўга стаяў, любуючыся горадам, і нейкае новае адчуванне калыхала яго, прыцягвала да гэтага горада і ў той жа час палохала і непакоіла. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)