1. Мерна рухаць зверху ўніз або з боку ў бок; гайдаць, хістаць. Ветрык паволі калыхаў у руцэ лісток пісьма.Алешка.Там, у бяскрайняй вышыні, вецер калыхаў сцягі.Шамякін./убезас.ужыв.Вагон калыхала і тузала на кожным стыку.Грахоўскі.
2.чым. Рабіць чым‑н. мерныя павольныя рухі; ківаць. Калыхаць нагою.
3. Гайдаючы калыску, спяваючы калыханку, усыпляць (дзіця). За.. пераборкаю батрачка Матруна калыша дзіця маладой пары.Гарэцкі.// Навяваць сон (пра гукі). Павекі самі па сабе паволі плюшчацца, а мяккі звон-шум у паветры плавае, калыша.Мурашка.
4.перан. Парушаць, абуджаць (цішыню, спакой). Роўны храп ціха калыхаў сонную цішыню хаты.Лынькоў.Не салоўка голасам пявучым Над ракой калыша ціхі гай.З нар.// Парушаць душэўны спакой, хваляваць. Сцёпка доўга стаяў, любуючыся горадам, і нейкае новае адчуванне калыхала яго, прыцягвала да гэтага горада і ў той жа час палохала і непакоіла.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)