батра́цкі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
батра́цкі |
батра́цкая |
батра́цкае |
батра́цкія |
| Р. |
батра́цкага |
батра́цкай батра́цкае |
батра́цкага |
батра́цкіх |
| Д. |
батра́цкаму |
батра́цкай |
батра́цкаму |
батра́цкім |
| В. |
батра́цкі (неадуш.) батра́цкага (адуш.) |
батра́цкую |
батра́цкае |
батра́цкія (неадуш.) батра́цкіх (адуш.) |
| Т. |
батра́цкім |
батра́цкай батра́цкаю |
батра́цкім |
батра́цкімі |
| М. |
батра́цкім |
батра́цкай |
батра́цкім |
батра́цкіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
батра́цкі батра́цкий, батра́ческий
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
батра́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які належыць батраку, уласцівы батраку; складаецца з батракоў. Батрацкі хлеб быў дужа горкі. Ты ўспамінаеш са слязой, Як жала, ткала, на вячоркі Хадзіла ў дом чужы зімой. Ляпёшкін. Слоў у песні нямнога, ды словы — простыя і горкія, як батрацкая доля. Брыль. [Селянін:] — А Сёмку-матроса, які быў у батрацкім камітэце, выдаў пан немцам. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
батра́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Наёмны сельскагаспадарчы рабочы; парабак.
Ісці ў батракі.
|| ж. батра́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.
|| прым. батра́цкі, -ая, -ае.
Батрацкая доля.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
батра́цкий парабко́ўскі, батра́цкі;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
батра́ческий парабко́ўскі, батра́цкі;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
батра́чы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і батрацкі. Не дарэмна кажуць: «Батрачы хлеб — сабачы». Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аго́ркнуць, -ну, -неш, -не; агорк, -кла і аго́ркнуў, -нула; -ні; -нуты; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і згоркнуць.
Масла агоркла.
2. перан. Надакучыць, абрыдзець; стаць невыносным, цяжкім.
Агоркнуў хлеб батрацкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аго́ркнуць, ‑не; пр. агорк, ‑ла і агоркнуў, ‑нула; зак.
1. Тое, што і згоркнуць.
2. перан. Вельмі надакучыць, абрыдзець. Толькі цікуе [сталяр] спадылба, як той воўк, — сказала мама. — А робіць — ну, што мокрае гарыць. Агоркла ўжо глядзець на гэту работу... Брыль. // Стаць невыносным, цяжкім. Жыў ён [муж] бедна. Спадзяваўся Свой прыдбаць куточак, Хату вывесці, зямелькі Прыкупіць шматочак, Бо агоркнуў хлеб батрацкі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)