баро́даўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -давак, ж.
Невялікая цвёрдая нарасць на скуры чалавека, на кары дрэў і інш.
|| прым. баро́давачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
баро́даўка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
баро́даўка |
баро́даўкі |
| Р. |
баро́даўкі |
баро́давак |
| Д. |
баро́даўцы |
баро́даўкам |
| В. |
баро́даўку |
баро́даўкі |
| Т. |
баро́даўкай баро́даўкаю |
баро́даўкамі |
| М. |
баро́даўцы |
баро́даўках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
баро́даўка, ‑і, ДМ ‑цы; Р мн. ‑давак; ж.
Невялікая цвёрдая нарасць на скуры чалавека, на кары дрэў і інш. — Цяпер мо справы рушаць. Як думаеш? — пытаўся Кастусь, пыхкаючы папяроскай і разглядваючы самазадаволены твар Хрысцюка з гарошынкамі бародавак на шчоках. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Баро́даўка (БРС, Шат., Мал., Сцяшк. МГ). Рус. борода́вка, укр. боро́да́вка, польск. brodawka, чэш. bradavice, bradavka, балг. брада́вица, серб.-харв. бра̀давица і г. д. Прасл. *bordavьka, *bordavica. Утварэнне ад слав. *borda ’барада’ (гл.). Бернекер, 73; Праабражэнскі, 1, 37; Фасмер, 1, 196. Параўн. таксама Шанскі, 1, Б, 171. Махэк₂ (63) лічыць, што прасл. форма была *vorda, *vordavъka, *vordavica, роднасная ням. Warze ’тс’, якая потым трапіла пад уплыў слав. borda ’барада’ (гэтую версію падтрымлівае Трубачоў, Дополн., 1, 196).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
борода́вка баро́даўка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Пупы́рка ’бародаўка’ (Яўс.), пупырышка ’ўздуцце, бугарок, выступ’ (ТСБМ). Гл. пупыр.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карпа́ты 1 ’узняты, задзёрты нос’ (КЭС, лаг.). Гл. кірпаты.
Карпа́ты 2 ’буграваты, з нягладкай паверхняй’ (Сцяшк.), ’з нягладкай паверхняй (аб бульбе, напрыклад)’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк. МГ), укр. коропатий, серб.-харв. кра̏пе ’няроўнасці’ даюць магчымасць рэканструяваць прасл. korpa ’бугор, няроўнасць’, што адпавядае літ. kárpa ’бародаўка’, лат. karpa ’бародаўка, мазоль’; такім чынам, лексема яшчэ балта-славянская.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́пач ’грыб пеўнік стракаты’ (ТС), сюды ж пу́пачка ’ўсялякае уздуцце, бародаўка, пупышка’ (Шат.). Да пуп (гл.), параўн. рус. дыял. пупка ’невялікі белы бугорчык, пупырышак на мухаморы’, польск. pępek ’від грыба’, балг. пупавица ’порхаўка, Lycoperdon bovista’ і да т. п., усе з-за знешняга падабенства (пукатасць, лускаватая ці бугрыстая паверхня), параўн. БЕР, 5, 855; Махэк₂, 500.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баро́даўнік (БРС), барада́ўнік ’расліна бародаўнік, Lapsana L.’ (Кіс.). Рус. борода́вник ’назвы раслін: Cerinthe major, Chelidonium majus, Psilonema calycinum’, борода́вочник, борода́вница ’расліна Lapsana communis’. Укр. боро́давник назвы раслін: Clematis Vitalba L., Psilonema calycinum, Scleranthus annuus’. Назвы ўжываюцца для многіх раслін і не вельмі ясна, якая была першапачатковая матывацыя. Прынамсі Cerinthe мае на лісцях сасочкі. Усё да баро́даўка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)