Бара́нчыкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Бара́нчыкі
Р. Бара́нчыкаў
Д. Бара́нчыкам
В. Бара́нчыкі
Т. Бара́нчыкамі
М. Бара́нчыках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бара́нчыкі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. бара́нчыкі
Р. бара́нчыкаў
Д. бара́нчыкам
В. бара́нчыкі
Т. бара́нчыкамі
М. бара́нчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бара́нчыкі мн. (облака, волны) бара́шки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бара́нчыкі ’ўключыны ў лодцы’ (Маслен.). Бясспрэчна, вытворнае (семантычна) да бара́н ’баран’. Бараном называюць розныя драўляныя прылады, не толькі вялікія, але пэўнай формы (калодкі і г. д.). Гл. падрабязна Ісерлін, РЯШ, 1940, 4, 20–23.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бара́нчык

‘гайка’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бара́нчык бара́нчыкі
Р. бара́нчыка бара́нчыкаў
Д. бара́нчыку бара́нчыкам
В. бара́нчык бара́нчыкі
Т. бара́нчыкам бара́нчыкамі
М. бара́нчыку бара́нчыках

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бара́нчык, ‑а, м.

1. Маленькі баран, ягня.

2. Разм. Тое, што і бакас. І моўкнуць птушкі ў цёмным лесе; Баранчык божы ў паднябессі Бляе маркотна над балотам. Колас. Ведаеш, што гэта за птушка? Баранчык — бакасова мянушка. Лужанін.

3. толькі мн. (бара́нчыкі, ‑аў). Невялікія пеністыя хвалі на вадзе. Праз паўгадзіны ўжо не было сумнення, што будзе бура. Трывожна забегалі баранчыкі, вецер зрабіўся парывісты і ўвесь час змяняўся. Маўр. // толькі мн. (бара́нчыкі, ‑аў). Невялікія кучаравыя воблакі. Па небе плылі баранчыкі.

4. Гайка з двума вушкамі, якую закручваюць рукамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бара́шки (об облаках, волнах) бара́нчыкі, -каў мн.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бара́нчык

‘жывёліна’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бара́нчык бара́нчыкі
Р. бара́нчыка бара́нчыкаў
Д. бара́нчыку бара́нчыкам
В. бара́нчыка бара́нчыкаў
Т. бара́нчыкам бара́нчыкамі
М. бара́нчыку бара́нчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Баранкі, барашкі ’кучаравыя воблакі’ (Інстр. I), бара́нчыкі (БРС). Параўн. укр. баранці́ ’лёгкія хмаркі’, польск. baranki, чэш. beránky ’тс’. Метафарычнае ўжыванне адной з форм слова бара́н1. Першапачаткова ’кучаравыя хмаркі’ (нагадваюць шэрсць барана).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)