банду́ра, -ы, мн. -ы, -ду́р, ж.

1. Украінскі народны шматструнны шчыпковы музычны інструмент.

2. перан. Пра вялікі грувасткі прадмет (разм.).

|| прым. банду́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

банду́ра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. банду́ра банду́ры
Р. банду́ры банду́р
Д. банду́ры банду́рам
В. банду́ру банду́ры
Т. банду́рай
банду́раю
банду́рамі
М. банду́ры банду́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

банду́ра муз. банду́ра, -ры ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

банду́ра м., муз., прям., перен. банду́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

банду́ра, ‑ы, ж.

Украінскі шматструнны шчыпковы музычны інструмент з шырокім грыфам. Я палюбіў цябе, край украінскі, За слодыч музыкі бандур тваіх. Журба.

[Ад грэч. pandúra.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Банду́ра1. Рус. банду́ра, укр. банду́ра (з XVIII ст.). Запазычанне з польск. bandura ’тс’ < італ. pandura < лац. padūra < грэч. πανδοῦρα ’цытра, кіфара’. Фасмер, 1, 120; Брукнер, 14; Бернекер, 42; Міклашыч, 7; Рыхардт, Poln., 33; Кюнэ, Poln., 43; Рудніцкі, 72. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 33.

Бандура2 ’занадта вялікая рэч’ (Яўс.). Мабыць, метафарычнае ўжыванне слова банду́ра, ’музычны інструмент (гл.). Рус. банду́ра ’тс’ і ’тоўстая нехлямяжая жанчына высокага росту’. Параўн. значэнні слова басэ́тля ’музычны інструмент’, вялікая дзяжа’, ’мажная жанчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шчыпко́вы, ‑ая, ‑ае.

У выразе: шчыпковы інструмент — струнны музычны інструмент (гітара, бандура, арфа, балалайка і пад.), на якім іграюць, шчыпаючы струны пальцамі ці медыятарам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарба́н ’струнны шчыпковы музычны інструмент, блізкі да бандуры’ (ТСБМ), параўн.: “белорусский торбан (нечто вроде гитары)” (Шпіл., Путешествие, 115), тараба́н ’музычны інструмент з 24 струнамі, які вісеў на грудзях’ (Варл.), сюды ж, магчыма, тараба́јка ’від гітары’ (Вруб.). Укр. то́рба́н ’музычны інструмент, падобны да бандуры’, рус. торба́н, польск. tyorba, torban, teorban ’вялікая лютня; бандура’. Праз польскую мову з італ. tiorba ’лютня’. Інструмент вынайдзены ў XVI ст. у Фларэнцыі, паходжанне італьянскага слова невядома (Брукнер, 568; Фасмер, 4, 82; ЕСУМ, 5, 602). Агляд версій гл. Праці, 984–985. У народнай мове збліжана з тарабан ’барабан’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)