Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
банду́рамуз.банду́ра, -ры ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
банду́рам., муз., прям., перен.банду́ра
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
банду́ра, ‑ы, ж.
Украінскі шматструнны шчыпковы музычны інструмент з шырокім грыфам. Я палюбіў цябе, край украінскі, За слодыч музыкі бандур тваіх.Журба.
[Ад грэч. pandúra.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАНДУ́РА (польск. bandura ад грэч. pandura),
украінскі нар. шматструнны (7—40) шчыпковы інструмент тыпу лютнепадобных. Вядома з 15 ст.Наз. таксама кобзай. Мае драўляны выдзеўбаны корпус грушападобнай формы, значна расшыраны злева. Дэка плоская, з круглай ці зоркападобнай рэзанатарнай адтулінай, шыйка кароткая, без ладоў, невял. адагнутая галоўка з завітком. Меладычныя струны («прыстрункі») нацягнуты ўздоўж корпуса і мацуюцца з яго левага боку, басовыя (бунты) — уздоўж грыфа, мацуюцца калкамі на галоўцы (служаць для акампанементу). Гукарад дыятанічны (цяпер часцей храматычны).У 1920-х г.бандура ўдасканалена, павялічылася колькасць струн, утварылася сям’я бандур — прыма, альт, бас, кантрабас. Выкарыстоўваецца ў капэлах бандурыстаў, аркестрах і ансамблях нар. інструментаў.
Бандура з дыятанічным (злева) і храматычным гукарадамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
банду́ра
(укр.бандура, ад гр. pandura)
украінскі шматструнны шчыпковы музычны інструмент.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Банду́ра1. Рус.банду́ра, укр.банду́ра (з XVIII ст.). Запазычанне з польск.bandura ’тс’ < італ.pandura < лац.padūra < грэч.πανδοῦρα ’цытра, кіфара’. Фасмер, 1, 120; Брукнер, 14; Бернекер, 42; Міклашыч, 7; Рыхардт, Poln., 33; Кюнэ, Poln., 43; Рудніцкі, 72. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 33.
Бандура2 ’занадта вялікая рэч’ (Яўс.). Мабыць, метафарычнае ўжыванне слова банду́ра, ’музычны інструмент (гл.). Рус.банду́ра ’тс’ і ’тоўстая нехлямяжая жанчына высокага росту’. Параўн. значэнні слова басэ́тля ’музычны інструмент’, вялікая дзяжа’, ’мажная жанчына’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бандура Е. 8/510
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
шчыпко́вы, ‑ая, ‑ае.
У выразе: шчыпковы інструмент — струнны музычны інструмент (гітара, бандура, арфа, балалайка і пад.), на якім іграюць, шчыпаючы струны пальцамі ці медыятарам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)