бажа́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бажа́ю бажа́ем
2-я ас. бажа́еш бажа́еце
3-я ас. бажа́е бажа́юць
Прошлы час
м. бажа́ў бажа́лі
ж. бажа́ла
н. бажа́ла
Загадны лад
2-я ас. бажа́й бажа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час бажа́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Бажа́ць ’моцна жадаць, прасіць’ (Нас.), бажа́ць (быжа́ць) ’хацець, жадаць’ (Бяльк.). Ст.-бел. бажати ’прасіць’ (Нас. гіст.: бажати о помочь). Рус. бажа́ть, бажи́ть, бажа́нить, баже́нить, укр. бажа́ти, бажи́ти, бага́ти, багну́ти, багти, багчи, польск. zabagać, чэш. bažiti se, zabahnouti. Вельмі няяснае слова. Знаходзяць сувязь з грэч. φώγω ’пяку, смажу’, ст.-в.-ням. bahhan ’пячы’. Семантычная паралель: польск. prażyć ’абпальваць, смажыць, сушыць’, pragnienie ’моцнае жаданне’; літ. garas ’выпарэнне, пара; моцнае жаданне’. Бернекер, 38; Фасмер, 1, 104–105. Іншыя версіі: 1) *bažati — каузатыў да *bežati (Остэн–Закен, IF, 22, 312 і наст.; супраць Бернекер, 38 і наст.; Ільінскі, ИОРЯС, 23, I, 127 і наст.); 2) сувязь з бог і грэч. φαγετν есці’ (Ільінскі, там жа; супраць, Фасмер, 1, 105); 3) запазычанне з цюрк. (уйгур. bakarmak ’жадаць’) неверагодна; 4) bag‑ ’жадаць’ — метатэза з *gab‑ (параўн. літ. gobėti ’жадаць, вымагаць’, gobùs ’прагны, скнара’); Петарсан, 5 і наст.; Махэк, 28, 5) сувязь з *bogatъ (*bažati ’хацець багацця’, Голуб-Копечны, 67); 6) сувязь з *bag‑ ’чырвоны, багровы’ (*bažati ’чырванець ад жадання’, Голуб-Копечны, 67; параўн. таксама Брукнер, 19). Этымалогія застаецца няяснай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабажа́цца ’перастаць моцна хацець’ (Нас.). Да пера- і бажа́ць ’моцна прасіць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Разбагну́ць, розбагну́ць ’усвядоміць, зразумець’ (ТС), параўн. укр. розбага́ть ’пажадаць, марыць’, чэш. rozbahnouti ’пажадаць, захацецца’. Гл. бажаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бажо́на ’ханжа’ (Гарэц., Др.-Падб.). Параўн. рус. дыял. бажё́на ’наравістая; дарагая; ханжа’. Вытворнае ад бажа́ць ’жадаць’ (гл.), рус. бажа́ть, божи́ть і г. д., укр. бажа́ти ’тс’. Бажо́на — значыць ’выбраная, адзначаная богам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыбагну́цца ’ўздумацца’: пе́вень, як колі́ ему́ прыбагне́цца, покрычы́ць, кукарэ́куе (ПСл). Належыць да агульнага ўсходнепалескага лексічнага фонду, параўн. укр. приба́гти́, прибагну́ты, прибага́ти ’мець, займець моцнае жаданне’ — прэфіксальнае ўтварэнне ад багти́ < прасл. *bažěti, *bažati < *bagēti (падрабязна гл. ЭССЯ, 1, 172–173; ЕСУМ, 1, 111). Гл. бажаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)