Бадры́цца1 ’бадзёрыцца’ (Шат.). Рэлікт на бел. тэрыторыі прасл. bъdrъ (гл. пад бо́дры) ’бадзёры’, вядомага ў паўд. і ўсх. славян. Замест бодр‑ у бел. мове шырока распаўсюдзілася новая форма — бадзёр (гл. пад бадзёры).

Бадры́цца2 ’прыбірацца, аглядваць сябе’ (Бяльк.). Дакладная адпаведнасць ёсць у рус. гаворках: бодри́ться ’прыбірацца, прыгожа апранацца і г. д.’ Бясспрэчна, семантычным развіццём ад дзеяслова бадры́цца (гл.) ’бадзёрыцца’. Параўн. розныя значэнні слова бодри́ться, бодро́, бо́дрость у рус. гаворках (СРНГ, 3, 56–57).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жвяле́ць ’жвавець’ (мсцісл., Юрч.) і вытворныя жвяла, жвялей, жвяласць Лаўчутэ лічыць утворанымі на аснове літ. запаз. žvalétiбадрыцца’, žvalùs ’жвавы’ (Baltistica, VI, 2, 199). Літ. уздзеянне на бел. формы з ‑л‑ не выключана (гл. жвавы, дзе і форма жвалы), хаця форма жвалыўкр. жвалий) ’жвавы’ можа тлумачыцца і як вынік варыянтнасці суфікса ‑ав‑/‑ал‑. Пры тлумачэнні мяккасці ‑в‑ трэба ўлічыць аналагічныя адносіны ў жвакацьжвякаць, а таксама магчымасць уздзеяння антанімічнага вялы (жвавывялыжвялы). Магчыма і зваротнае ўздзеянне бел. семантыкі на літ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)