баге́т
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
баге́т |
баге́ты |
| Р. |
баге́ту |
баге́таў |
| Д. |
баге́ту |
баге́там |
| В. |
баге́т |
баге́ты |
| Т. |
баге́там |
баге́тамі |
| М. |
баге́це |
баге́тах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
баге́т, -у, М -ге́це, м.
Разьбяная або пафарбаваная планка, з якой робяць рамы, карнізы.
Рамы з багету.
|| прым. баге́тавы, -ая, -ае і баге́тны, -ая, -ае.
Багетавая рама.
Багетная вытворчасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
баге́т, ‑у, М ‑геце, м.
Разьбяная або пафарбаваная планка, з якой робяць рамы, карнізы. Сцены былі ўвешаны палеткамі ў рамах з залачонага багету, залы ўстаўлены скульптурнымі і разьбянымі работамі. Скрыган.
[Фр. baguette.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Баге́т. Рус. баге́т, укр. баге́т. Запазычанне з франц. baguette ’тс’ (< італ. bacchetta). Падрабязней гл. Фасмер, 1, 102; Шанскі, 1, Б, 6.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)