аўтэнты́чны, -ая, -ае (кніжн.).

Які адпавядае арыгіналу, правільны, сапраўдны.

А. тэкст.

|| наз. аўтэнты́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўтэнты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аўтэнты́чны аўтэнты́чная аўтэнты́чнае аўтэнты́чныя
Р. аўтэнты́чнага аўтэнты́чнай
аўтэнты́чнае
аўтэнты́чнага аўтэнты́чных
Д. аўтэнты́чнаму аўтэнты́чнай аўтэнты́чнаму аўтэнты́чным
В. аўтэнты́чны (неадуш.)
аўтэнты́чнага (адуш.)
аўтэнты́чную аўтэнты́чнае аўтэнты́чныя (неадуш.)
аўтэнты́чных (адуш.)
Т. аўтэнты́чным аўтэнты́чнай
аўтэнты́чнаю
аўтэнты́чным аўтэнты́чнымі
М. аўтэнты́чным аўтэнты́чнай аўтэнты́чным аўтэнты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аўтэнты́чны книжн. аутенти́чный, аутенти́ческий, по́длинный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўтэнты́чны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Сапраўдны, правільны. Аўтэнтычны тэкст. Аўтэнтычная крыніца. // Які адпавядае арыгіналу. Аўтэнтычнае тлумачэнне закона.

[Грэч. authentikos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аутенти́чный аўтэнты́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арыгіна́льны, -ая, -ае.

1. Не запазычаны, не перакладны, аўтэнтычны.

А. рукапіс.

2. Створаны ў выніку самастойнай творчасці.

Арыгінальнае рашэнне задачы.

3. Своеасаблівы, непадобны да іншых, дзіўны.

Арыгінальныя паводзіны.

Арыгінальна (прысл.) апранацца.

|| наз. арыгіна́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сапра́ўдны, -ая, -ае.

1. Які адпавядае рэчаіснасці, аўтэнтычны, рэальны, праўдзівы.

С. дакумент.

2. Які захоўвае сваю сілу, дзейнічае.

Білет с. тры дні.

3. Які з’яўляецца лепшым узорам чаго-н., ідэалам каго-, чаго-н.

С. мастак.

Сапраўдная дружба.

4. Пра адмоўныя якасці каго-н. (разм.).

С. дурань.

○

Сапраўдны лік — у матэматыцы: усякі лік, дадатны або адмоўны, цэлы або дробавы.

|| наз. сапра́ўднасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Аўтэ́нтык (БРС, Нас., Яруш.), ст.-бел. автентикъ (з 1344? Нас. гіст.; 1644, Булыка, Запазыч.), автентичний (з 1333? Нас. гіст.). Праз польск. autentyk, autentyczny або непасрэдна з лац. authenticus (грэч. αὐθεντικός ’які мае самастойную вартасць’). Для бел. аўтэнтычны малаверагодна, насуперак Крукоўскаму, Уплыў, 76, паўторнае запазычанне з рус. аутентичный.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́длинный сапра́ўдны; (аутентичный) аўтэнты́чны; (оригинальный) арыгіна́льны; (истинный) праўдзі́вы; шчы́ры;

по́длинный текст аўтэнты́чны (арыгіна́льны) тэкст;

по́длинные докуме́нты арыгіна́льныя (сапра́ўдныя) дакуме́нты;

по́длинный исто́чник праўдзі́вая (сапра́ўдная) крыні́ца;

по́длинная по́дпись сапра́ўдны по́дпіс;

по́длинная пра́вда шчы́рая пра́ўда;

◊

с по́длинным ве́рно з арыгіна́лам зго́дна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сапра́ўдны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адпавядае рэчаіснасці, існуе сапраўды; рэальны. — Мусіць, зіма сапраўдная ляжа, — з выглядам знаўцы сказаў Коля. Якімовіч. // Аўтэнтычны, праўдзівы, не фальшывы. Нікому, нават самым блізкім сябрам сваім,.. [Іван] не гаварыў сапраўднага імя і прозвішча. Новікаў. Да руля быў прымацаваны званок, самы сапраўдны званок! Арабей.

2. Які адпавядае нашым уяўленням пра каго‑, што‑н.: такі, які павінен быць; ідэальны. Не знайсці нічога ў свеце Прыгажэй сапраўднай дружбы. Ні адна не мае мова Слова лепшага, чым «друг». Панчанка. Зразу пайшоў на работу хлапчына. Ён працаваў як сапраўдны мужчына. Дубоўка. Няўжо.. [Лакота] не можа знайсці сабе — хай не зусім поўнага, хай палавіннага, але сапраўднага чалавечага шчасця? Зарэцкі. А месца там — сапраўдны курорт! Чарнышэвіч.

3. Такі самы, падобны на каго‑, што‑н. Трэба кнігу, сапраўдную кнігу стварыць, Трэба вывесці ў свет немаўля-чалавека. Свірка.

4. Які захоўвае сваю сілу, дзейнічае. Білет сапраўдны на трое сутак.

•••

Сапраўдны лік гл. лік ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)