аўто́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. аўто́ аўто́
Р. аўто́ аўто́
Д. аўто́ аўто́
В. аўто́ аўто́
Т. аўто́ аўто́
М. аўто́ аўто́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аўто́ нескл., ср., разг. авто́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўто́, нескл., н.

Разм. Тое, што і аўтамабіль. Легкавое аўто. Караван аўто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўтапа́рк

‘сукупнасць аўто

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. аўтапа́рк
Р. аўтапа́рку
Д. аўтапа́рку
В. аўтапа́рк
Т. аўтапа́ркам
М. аўтапа́рку

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

авто́ разг. аўто́ нескл., ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шасэ́, нескл., н.

Тое, што і шаша. Да горада вяло шасэ, абсаджанае старымі разгалістымі асінамі. Мележ. Зялёнае аўто мякка ішло па шасэ. Мікуліч.

[Фр. chaussée.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́від, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Вобраз памёршай асобы, які ўяўляецца людзям забабонным або з хваравітай псіхікай; здань. Прывід Пятра Пятровіча не даваў Валі спакою. Шахавец. Не, гэта не прывід і не сон — гэта той Сцяпан, якога Талаўня даўно лічыў нябожчыкам. Гроднеў. // Вобраз каго‑, чаго‑н., які здаецца ва ўяўленні або ў сне. Прывід далёкага мінулага стаіць перада мной. Асіпенка. Пад раніцу Веньямін заснуў. Але і засынаючы баяўся, каб зноў не ўзнік страшны прывід белага горада пад чорным небам... Навуменка.

2. Тое, што ўявілася, здалося. Перад вачыма [Таццяны] з’явіўся жудасны прывід: гітлеравец трымае высока над галавой яе маленькага Віцю. Шамякін. Прывід гэта ці сапраўднасць? Канешне, сапраўднасць! Еў жа пасля таго чырвонаармеец Чыжык той хлеб і тыя каўбасы. Лупсякоў.

3. Няясныя, ледзь акрэсленыя рысы чаго‑н.; контуры. І потым, седзячы ў аўто.., Юткевіч глядзеў на аддаленыя прывіды вялікага грознага зарыва, і целам ішла дробная пякучая дрыготка. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)