аўся́ніца, -ы, ж.

Кармавая расліна з сямейства злакавых.

А. лугавая.

|| прым. аўся́нічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўся́ніца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. аўся́ніца
Р. аўся́ніцы
Д. аўся́ніцы
В. аўся́ніцу
Т. аўся́ніцай
аўся́ніцаю
М. аўся́ніцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аўся́ніца ж., бот. овся́ница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўся́ніца, ‑ы, ж.

Кармавая расліна з сямейства злакавых. Аўсяніца лугавая.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

овся́ница бот. аўся́ніца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мамычнікаўсяніца, мурожніца авечая, Festuca ovina L.’ (маг., Кіс.). З ⁺намычнік, якое да мы́чка1 (гл.), ’звязка льновалакна, падрыхтаваная для пражы’: з аўсяніцы маглі рабіць шчоткі, якімі часалі лён і рыхтавалі мыйку. Параўн. таксама укр. мичкааўсяніца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́ннік ’расліна Glyceria R. Br.’ і знешне падобная да яе ’аўсяніца авечая, Festuca ovina L.’ (маг., Кіс.; ТСБМ, Кіс.). Да ма́нна2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ржа́ніца ’іржаная салома’ (расон., Шатал.). Да іржа2 (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑іц‑а ад (а)ржаны, як аўся́ніца, прася́ніца, я́чніца (Сцяцко, Афікс. наз., 110).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аўсю́к ’аўсюк, Avena fatua’ (Шат.), аўсюг ’аўсюк, аўсяніца і інш. падобныя расліны’ (маг., Кіс.), рус. овсюг, укр. овсюг, вівсюк, з іншай суфіксацыяй чэш. ovsik, ovsiha, серб.-харв. овсӣк(а). Да авёс (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мурог1, мурога, муражы́на, муражок, маржок, мурожніца, мурожжа, мурожнае сена ’лугавое сена лепшага гатунку з невысокай мяккай травы з сухога лугу’, ’сухі луг’ (ТСБМ, Чач., Др.-Падб., Сцяшк., Нас., Шат., Касп., Бяльк., Яшк., Сл. ПЗБ, Ян., ТС, Сцяшк. Сл.; КЭС, лаг.), паўд.-усх. муру̑ог ’дзірван’ (КЭС). Укр. мурі́г, морі́г ’дзірван, мурава’, рус. мурог ’сенакос, луг, дзірван’. Балтызм. Параўн. лат. mauragas ’ястрабок валасісты, Hieracium pilosella L.’, maurinš ’мурава, лужок’ (Буга, Rinkt, 1, 468; Мюленбах-Эндзелін, 2, 569; Фасмер, 3, 13–14).

Мурог2аўсяніца, Festuca L.’ (Мядзв., Гарэц., Др.-Падб., ТС, Бір. Дзярж., Касп.), мурожніца ’тс’ (маг., Кіс.), мурог, моро́г ’гладун гладкі, Herniaria glabra L.’ (лельч., стол., Бейл.), ’вострыца дзярністая, Deschampsia caespitosa P. Beauv.’ (маг., гом., Кіс.; Ян.), ’утаптанае каля дарогі месца, густа парослае драсёнам птушыным, Polygonum aviculare L. і дзяцелінай’ (Яшк.), ’маннік водны, Glyceria aquatica Wahlb.’ (Яруш.). Да мурог1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)