ачко́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ачко́ ачкі́
Р. ачка́ ачко́ў
Д. ачку́ ачка́м
В. ачко́ ачкі́
Т. ачко́м ачка́мі
М. ачку́ ачка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ачко́, -а́, мн. -і́, -о́ў, н.

1. Значок на ігральнай карце або косці, які абазначае яе вартасць і значэнне ў гульні.

2. Адзінка падліку выйгрышаў у спаборніцтвах, у спартыўных гульнях.

Набраць большую колькасць ачкоў.

3. Від азартнай карцёжнай гульні.

Гуляць у а.

|| прым. ачко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ачко́, -ка́ ср., спорт., карт. очко́;

даць не́калькі ачко́ў напе́рад — дать не́сколько очко́в вперёд

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ачко́, ‑а; Р мн. ‑оў; н.

1. Значок на ігральнай карце ці косці, які абазначае яе вартасць у гульні.

2. Адзінка падліку выйгрышаў у спаборніцтвах, спартыўных гульнях. Набраць найбольшую колькасць ачкоў.

3. Від азартнай карцёжнай гульні. Па абрыўках слоў Сіпак здагадаўся, што паліцаі іграюць у ачко. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ачко́, очко́ ’ляток у калодзе для пчол’ (КСТ), ’ячэйка ў сетцы’ (КСТ), ’адзінка ўліку ў розных гульнях’, картачная гульня’ (БРС), укр. очко, вочко, рус. очко, польск. oczko. Памяншальная форма ад око ’вока’, з якім асацыіраваліся дзірачкі ці кропкі на розных прадметах; страта сувязі з ’вока’, акрамя пераноснага ўжывання, звязана з фармальным разыходжаннем (змена націску, параўн. сучаснае во́чка памяншальнае да во́ка ў большасці беларускіх гаворак, гл. ачкаты і інш.), параўн. Булахоўскі, Труды ИРЯ 1, 1949, 153.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

туз, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Старшая ў кожнай масці ігральная карта вартасцю ў адно ачко.

Хадзіць з туза.

Бубновы т.

2. перан., чаго або які. Багаты чалавек, высокапастаўленая, уплывовая асоба (разм.).

Фінансавыя тузы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гол, -а, мн. галы́, гало́ў, м.

У спартыўных гульнях: забіты або прапушчаны мяч, шайба і пад., а таксама ачко, якое каманда выйграе пры пападанні мяча ў вароты праціўніка.

Забіць г.

|| прым. галявы́, -а́я, -о́е.

Г. момант ля варот.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гол, ‑а, м.

1. Забіты або прапушчаны ў вароты мяч, шайба. Забіць гол. Прапусціць гол у свае вароты.

2. Ачко, якое выйграе каманда, калі забівае мяч або шайбу ў чужыя вароты.

[Англ. goal.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́трубіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.

1. Разм. Сыграць на трубе якую‑н. мелодыю.

2. Абл. Выпіць шмат чаго‑н. Душою гэтай кампаніі быў Букраба. Здаравенны, увесь з сухажылля, азартны і ў рабоце і ў адпачынку, ён працаваў «акорднікам», на звышурочных пагрузках ды выгрузках, больш за ўсіх зарабляў, найчасцей выйграваў у ачко, мог вытрубіць зараз шэсць, сем і восем кухляў піва. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камбіна́цыя, ‑і, ж.

1. Спалучэнне, злучэнне, узаемна абумоўленае размяшчэнне якіх‑н. прадметаў, з’яў (пераважна аднародных). Камбінацыя лічбаў. Камбінацыя гукаў.

2. перан. Хітрыкі, загадзя абдуманы манеўр для дасягнення карыслівай ці іншай нядобрай мэты. — Трэба было б знайсці чалавека, ды падаслаць да .. [партызан] нібы іх хаўрусніка .. Усім спадабалася такая камбінацыя, і яны сталі падшукваць адпаведнага чалавека. Колас.

3. Рад прыёмаў гульні, аб’яднаных агульнай мэтай — дасягнуць перавагі, перамогі. Шахматная камбінацыя. □ [Валя] лёгка разгадвала Паўлавы камбінацыі і выігрывала адно ачко за другім. Шыцік.

4. Жаночая сарочка, якую надзяваюць непасрэдна пад сукенку і пад.

[Лац. combinatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)