ахвя́ра, -ы, мн. -ы, -вя́р, ж.

1. Прадмет або жывая істота, прынесеныя ў дар бажаству паводле абрадаў некаторых рэлігій.

2. Добраахвотная ўступка, адмаўленне на карысць каго-, чаго-н.

Навука патрабуе ахвяр.

3. Пра таго, хто пацярпеў або загінуў ад чаго-н.

А. вайны.

|| прым. ахвя́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахвя́ра

‘прадмет’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ахвя́ра ахвя́ры
Р. ахвя́ры ахвя́р
Д. ахвя́ры ахвя́рам
В. ахвя́ру ахвя́ры
Т. ахвя́рай
ахвя́раю
ахвя́рамі
М. ахвя́ры ахвя́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ахвя́ра

‘жывая істота’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ахвя́ра ахвя́ры
Р. ахвя́ры ахвя́р
Д. ахвя́ры ахвя́рам
В. ахвя́ру ахвя́р
Т. ахвя́рай
ахвя́раю
ахвя́рамі
М. ахвя́ры ахвя́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ахвя́ра ж., в разн. знач. же́ртва;

~ры вайны́ — же́ртвы войны́;

а. асяро́ддзя — же́ртва среды́;

а. ву́лічнага ру́ху — же́ртва у́личного движе́ния;

а. пе́шкішахм. же́ртва пе́шки;

прыне́сці ў ~ру — принести́ в же́ртву;

па́сці ~рай — (чаго) пасть же́ртвой (чего)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ахвя́ра, ‑ы, ж.

1. Прадмет або жывая істота, прынесеныя ў дар бажаству паводле абрадаў некаторых рэлігій.

2. Добраахвотная ўступка, адмаўленне, адрачэнне на карысць каго‑, чаго‑н. Навука патрабуе ахвяр. Ахвяра пешкі. □ Галіна перайшла да сваёй цёткі, уступіўшы свой пакой Андрэю. Андрэй спачатку не згаджаўся прыняць такую ахвяру. Рамановіч.

3. Пра таго, хто пацярпеў або загінуў ад якога‑н. няшчасця, стыхійнага бедства, сацыяльнага зла, нядобрых людзей. Ахвяры вайны. Ахвяра аўтамабільнай катастрофы.

•••

Пасці ахвярай чаго гл. пасці.

Прынесці ў ахвяру што гл. прынесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ахвя́ра (БРС, Грыг., Мядзв., Гарэц., Касп.), афяра (Нас., Касп., Мал., Сцяшк.), ’рэлігійны зарок; дар у царкву, касцёл’ (Нік. Очерки, 152), афяры ’рэчы, якія давалі ў царкву’ (Арх. ГУ), ахвярнік ’асоба, якая ходзіць па вёсках і збірае грошы на рэлігійныя патрэбы’ (КЭС, лаг.), ахвяраваць (БРС, Гарэц., Бяльк., Грыг.), афяраваць (Сцяшк.), ’даць зарок’ (Мал.), ст.-бел. з канца XV ст. офяра і офера (Гіст. мовы, 1, 198, 218), з першай палавіны XV ст. ѡферовати ’ахвяраваць, даваць зарок’ (Нас. гіст.; Гіст. мовы, 1, 52), укр. охвіра, офіра, охвірувати. Запазычана з польск. ofiara (ст.-польск. ofiera), ofiarować, гл. Цвяткоў, Запіскі, 1, 53; Гіст. мовы, 1, 181, дзе з чэш. ofěra, ст.-чэш. offěra, offerovati ад лац. offere ’запрапанаваць, прынесці ў дар’, параўн. Шцібэр, RÉS, 39, 8; Махэк₂, 410, Кюнэ, Poln., 82; Басай і Сяткоўскі (SEPS, 11 (1972), 14) дапускаюць для чэшскага слова нямецкае пасрэдніцтва (с.-в.-ням. Opfer).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

містыфіка́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Наўмыснае ўвядзенне каго-н. у зман.

Ахвяра містыфікацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трыно́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Тое, што і трыножак.

2. Столік на трох ножках, на якім запальваўся свяшчэнны агонь або прыносілася ахвяра бажаству ў старажытных народаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Афя́ра. Гл. ахвяра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыно́с, мн. л. прыно́сы ’падарункі’ (пух., Сл. ПЗБ). Ст.-бел. приносахвяра; прынашэнне’. Узыходзіць да прасл. *prinosъ < *nositi () (гл. насі́ць, а таксама ЭССЯ, 25, 206–210; зрэшты, не выключана і іншая магчымасць, а менавіта: *prinosъ < *nosъ2 з адпаведнай семантыкай, гл. ЭССЯ, там жа, 216). Ст.-слав. приносъ ’прынашэнне; ахвяра, дар; прыбытак, даход’, ст.-рус. приносъ ’прынашэнне; ахвяра, дар; пасаг (?)’ (Сразн.), польск. przynos, балг. при́нос, рус. дыня. прино́с ’у вясельным абрадзе — падарунак (нявесце, маладым, бацькам маладых)’, прино́сный ’падораны’, укр. при́нос ’падарунак; прынашэнне, ахвяраванне; ахвяра’, прино́сини ’падарунак; прынашэнне’. Параўн. цікавае каш. bradło ’пасаг’ з “адваротнай” семантыкай — ’тое, што бяруць’ (SEK, 1, 138). Гл. таксама БЕР, 5, 726.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)