атра́дны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
атра́дны |
атра́дная |
атра́днае |
атра́дныя |
| Р. |
атра́днага |
атра́днай атра́днае |
атра́днага |
атра́дных |
| Д. |
атра́днаму |
атра́днай |
атра́днаму |
атра́дным |
| В. |
атра́дны (неадуш.) атра́днага (адуш.) |
атра́дную |
атра́днае |
атра́дныя (неадуш.) атра́дных (адуш.) |
| Т. |
атра́дным |
атра́днай атра́днаю |
атра́дным |
атра́днымі |
| М. |
атра́дным |
атра́днай |
атра́дным |
атра́дных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
атра́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да атрада (у 1, 2, 3 знач.). Атрадны збор. Атрадны важаты. Атрадныя заняткі. Атрадны доктар. □ Адгрымела блакада, і ў атрадным баявым жыцці настаў.. момант зацішша. Брыль. У групе коннікаў быў памочнік камандзіра атрада, атрадны пісар і яшчэ сёй-той з партызанскага начальства. Янкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
атра́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. Аб’яднанне, падраздзяленне ўзброеных сіл, спецыяльная вайсковая група.
А. маракоў.
2. Група людзей, аб’яднаных для сумеснай дзейнасці.
Санітарны а.
3. У сістэматыцы жывёл: падраздзел класа.
А. грызуноў.
|| прым. атра́дны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
отря́дный (к отря́д 1) атра́дны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фе́льчар, ‑а, м.
Медыцынскі работнік, які мае сярэднюю спецыяльную адукацыю. На ганак выйшаў амаль увесь персанал бальніцы. Урачы, фельчары і сёстры радасна сустракалі Марыю Васільеўну. «Беларусь». — Не забудзьце паклапаціцца аб нашых параненых, — сказаў атрадны фельчар. Машара.
[Ням. Feldscher.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)