атрадны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да атрада (у 1, 2, 3 знач.). Атрадны збор. Атрадны важаты. Атрадныя заняткі. Атрадны доктар. ▪ Адгрымела блакада, і ў атрадным баявым жыцці настаў.. момант зацішша. Брыль. У групе коннікаў быў памочнік камандзіра атрада, атрадны пісар і яшчэ сёй-той з партызанскага начальства. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)