атра́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. атра́дны атра́дная атра́днае атра́дныя
Р. атра́днага атра́днай
атра́днае
атра́днага атра́дных
Д. атра́днаму атра́днай атра́днаму атра́дным
В. атра́дны (неадуш.)
атра́днага (адуш.)
атра́дную атра́днае атра́дныя (неадуш.)
атра́дных (адуш.)
Т. атра́дным атра́днай
атра́днаю
атра́дным атра́днымі
М. атра́дным атра́днай атра́дным атра́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

атра́дны отря́дный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

атра́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да атрада (у 1, 2, 3 знач.). Атрадны збор. Атрадны важаты. Атрадныя заняткі. Атрадны доктар. □ Адгрымела блакада, і ў атрадным баявым жыцці настаў.. момант зацішша. Брыль. У групе коннікаў быў памочнік камандзіра атрада, атрадны пісар і яшчэ сёй-той з партызанскага начальства. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атра́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Аб’яднанне, падраздзяленне ўзброеных сіл, спецыяльная вайсковая група.

А. маракоў.

2. Група людзей, аб’яднаных для сумеснай дзейнасці.

Санітарны а.

3. У сістэматыцы жывёл: падраздзел класа.

А. грызуноў.

|| прым. атра́дны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отря́дный (к отря́д 1) атра́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фе́льчар, ‑а, м.

Медыцынскі работнік, які мае сярэднюю спецыяльную адукацыю. На ганак выйшаў амаль увесь персанал бальніцы. Урачы, фельчары і сёстры радасна сустракалі Марыю Васільеўну. «Беларусь». — Не забудзьце паклапаціцца аб нашых параненых, — сказаў атрадны фельчар. Машара.

[Ням. Feldscher.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КА́РБЫШАЎ (Дзмітрый Міхайлавіч) (26.10.1880, г. Омск, Расія — 18.2.1945),

расійскі і сав. ваен. дзеяч. Ген.-лейт. інж. войск (1940). Праф. (1938), д-р ваен. н. (1941). Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Сібірскі кадэцкі корпус у Омску (1898), Мікалаеўскую ваен.-інж. акадэмію (1911). Удзельнік рус.-яп. вайны 1904—05. У 1911—14 кіраваў рэканструкцыяй Брэсцкай крэпасці. У 1-ю сусв. вайну ва ўпраўленні начальніка інж. войск 11-й і 8-й армій. Са снеж. 1917 атрадны інжынер Чырв. гвардыі. У грамадз. вайну інжынер Калегіі па інж. абароне, удзельнік буд-ва шэрагу ўмацаваных раёнаў і інш. У 1923—26 старшыня інж. к-та Гал. ваенна-інж. ўпраўлення РСЧА і старшыня Ваенна-тэхн. к-та РСЧА. З 1926 выкладаў у Ваен. акадэміях імя Фрунзе і Генштаба. У Вял. Айч. вайну 8.7.1941 цяжка кантужаны ў баях каля Магілёва трапіў у палон. Закатаваны ў канцлагеры Маўтгаўзен (Аўстрыя). Аўтар больш як 100 прац па ваен.-інж. справе і ваен. гісторыі. У Гродне яму пастаўлены помнік. Яго імем названа малая планета Карбышаў.

Дз.М.Карбышаў.

т. 8, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)