асяні́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. асяні́на
Р. асяні́ны
Д. асяні́не
В. асяні́ну
Т. асяні́най
асяні́наю
М. асяні́не

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Асяні́на ’асенні збор для царквы’ (Нас., Янк. I). Ст.-рус. осенина ’тс’ з XII ст. (Філін, Происх., 599–600). Ад восень (гл.) з суфіксам ‑іна, як і ў іншых назвах падаткаў, а таксама свят. Ад гэтага ж кораня асянчук ’народжанае восенню цяля, ягня і інш’. (Сцяц.) з суфіксам ‑чук, які выкарыстоўваецца наогул для пазначэння сына ці ўнука.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)