Асяніна 1/547

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ракоўшчына, гл. Асяніна

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАРЫ́ЦКІ (Аляксей Аляксандравіч) (22.3.1911, г.п. Хоцімск Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 29.10.1987),

бел. паэт. Скончыў Маскоўскі ін-т замежных моў (1936). Першы зб. вершаў «Эпічныя фрагменты» (1932). Апавядальнасць, стрыманасць пачуццяў, лірызм, уменне раскрыць філас. сэнс у звычайных з’явах — асн. рысы яго паэзіі.’Найб. уласцівыя яму жанры эпічнай паэзіі — сюжэтна-лірычны верш, блізкі да балады (зб-кі вершаў і паэм «Дняпроўскае рэха», 1946, «Размова з сэрцам», 1961, «Мая асяніна», 1973, «Каля вячэрняга кастра», 1979, і інш.). У многіх вершах і паэмах адлюстраваны падзеі Вял. Айч. вайны. Аўтар паэм «Аповесць пра залатое дно» (1954), «Марыля» (1965), «На волю» (1969) і інш. У паэме «Вяртанне на Зямлю» (1964) паказаў імкненне чалавека да ведаў, да пазнання таямніц сусвету. Гумарыстычныя і сатыр. творы ў зб-ках «Пасылка ў рай» (1960), «Талоны на бяссмерце» (1974). Пераклаў на бел. мову паэму К.​Данелайціса «Чатыры пары года» (1961), аповесці Г.​Зэгерс «Чалавек і яго імя» (1958), Ю.​Брэзана «Крыста» (1966) і інш.

Тв.:

Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1981;

За словам-падарункам. Мн., 1985;

Трывожная госця. Мн., 1986.

А.​С.​Гурская.

А.А.Зарыцкі.

т. 6, с. 541

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАСУМЯ́Н (Бэла Амікаўна) (н. 15.9.1937, г. Паўлаград Днепрапятроўскай вобл., Украіна),

бел. актрыса. Нар. арт. Беларусі (1995). Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1961). Працуе ў Нац. акад. драм. т-ры імя М.​Горкага. Выканаўца драм. і лірыка-драм. роляў. Творчую манеру М. вылучаюць эмацыянальнасць, схільнасць да рамант. афарбоўкі і псіхал. паглыбленасці вобразаў. Сярод лепшых роляў: Вера, Гаццяна («Пад адным небам», «Толькі адно жыццё» А.​Маўзона), Вольга («Аб’ява ў вячэрняй газеце» А.​Паповай), Вара («Узнятая цаліна» паводле М.​Шолахава), Мадлен Бежар («Мальер» М.​Булгакава), Людміла («Дзеці Ванюшына» С.​Найдзёнава), Зоя («Фізікі-лірыкі» Я.​Волчака), Ніна, Наташа («Чалавек з боку», «Сам-насам з усімі» А.​Гельмана), Рыта АсянінаА досвіткі тут ціхія...» паводле Б.​Васільева), Марыя («Марыя» А.​Салынскага), Люся («Апошні тэрмін» паводле В.​Распуціна), Анвар («Узыходжанне на Фудзіяму» Ч.​Айтматава і К.​Мухамеджанава), Аліса («Іграем Стрындберга» Ф.​Дзюрэнмата), Ніса («Дурнічка» Лопэ дэ Вэгі), Гітэль Моска («Двое на арэлях» У.​Гібсана), Гелена («Варшаўская мелодыя» Л.​Зорына), Маша («Тры сястры» А.​Чэхава), Джэні («Усё ў садзе» Э.​Олбі), Мэры Тайран («Доўгае падарожжа ў ноч» Ю.​О’Ніла), Этэль («На Залатым возеры» Э.​Томпсана), Ніна («Букееў і кампанія» М.​Горкага), Старая актрыса на ролю жонкі Дастаеўскага («Рулетка» Э.​Радзінскага) і інш.

т. 10, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)