асэнсава́ны, -ая, -ае.

Разумны, свядомы, прадуманы.

А. адказ.

Асэнсавана (прысл.) каменціраваць падзеі.

|| наз. асэнсава́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асэнсава́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. асэнсава́ны асэнсава́ная асэнсава́нае асэнсава́ныя
Р. асэнсава́нага асэнсава́най
асэнсава́нае
асэнсава́нага асэнсава́ных
Д. асэнсава́наму асэнсава́най асэнсава́наму асэнсава́ным
В. асэнсава́ны (неадуш.)
асэнсава́нага (адуш.)
асэнсава́ную асэнсава́нае асэнсава́ныя (неадуш.)
асэнсава́ных (адуш.)
Т. асэнсава́ным асэнсава́най
асэнсава́наю
асэнсава́ным асэнсава́нымі
М. асэнсава́ным асэнсава́най асэнсава́ным асэнсава́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

асэнсава́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. асэнсава́ны асэнсава́ная асэнсава́нае асэнсава́ныя
Р. асэнсава́нага асэнсава́най
асэнсава́нае
асэнсава́нага асэнсава́ных
Д. асэнсава́наму асэнсава́най асэнсава́наму асэнсава́ным
В. асэнсава́ны (неадуш.)
асэнсава́нага (адуш.)
асэнсава́ную асэнсава́нае асэнсава́ныя (неадуш.)
асэнсава́ных (адуш.)
Т. асэнсава́ным асэнсава́най
асэнсава́наю
асэнсава́ным асэнсава́нымі
М. асэнсава́ным асэнсава́най асэнсава́ным асэнсава́ных

Кароткая форма: асэнсава́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

асэнсава́ны осмы́сленный; см. асэнсава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асэнсава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад асэнсаваць.

2. у знач. прым. Разумны, прадуманы. Асэнсаваная работа. Асэнсаванае запамінанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асэнсо́ваны, см. асэнсава́ны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

осмы́сленный

1. прич. асэнсава́ны, усвядо́млены;

2. прил. (разумный) разу́мны, свядо́мы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Свядо́мы ‘здольны думаць і разважаць, здольны рабіць асэнсаваны выбар’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Некр. і Байк., Касп.), све́дамы ‘які ведае справу, работу, навуку’ (Ласт.), ст.-бел. сведомый ‘навучаны, умелы; дасведчаны’ (Ст.-бел. лексікон), укр. свідо́мий ‘абазнаны, дасведчаны’, рус. дыял. све́домый ‘вядомы, знаёмы’, стараж.-рус. съвѣдомыи ‘вядомы, знаны, выпрабаваны’: куряне сведоми къмети (Слова пра паход Ігаравы), ст.-чэш. svědomý ‘свядомы, знаны’, польск. świadomy ‘тс’, в.-луж. svědomy ‘свядомы, абазнаны’. Утворана ад прасл. *sъvěděti ‘знаць’, што да *věděti ‘тс’ (гл. ведаць), дзеепрыметнік цяп. ч. *sъ‑vědomъ ‘які добра ўсведамляе’ (Сной у Бязлай, 3, 348). Формы з перагаласоўкай і націскам на другім складзе хутчэй за ўсё запазычаны з польскай мовы. Назоўнік сьве́дамʼе ‘яснае разуменне; усведамленне, прызнанне’ (Стан.) вядомы, паводле некаторых крыніц (гл. там жа), яшчэ ў старабеларускай, відаць, самастойна ўтвораны і не звязаны з польск. świadomie ‘сумленне’, якое лічыцца лексічным ці семантычным багемізмам (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 382).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свядо́мы, ‑ая, ‑ае.

1. Якому ўласціва свядомасць (у 2 знач.). Чалавек — істота свядомая.

2. Звязаны з развіццём свядомасці (у 2 знач.); разумны, асэнсаваны. Вялікі Кастрычнік узняў шырокія працоўныя масы да свядомага палітычнага жыцця, да будаўніцтва новай, сацыялістычнай культуры. Хведаровіч. Усё сваё свядомае жыццё, звыш 50 год, таварыш Калінін прысвяціў рэвалюцыйнай барацьбе за інтарэсы рабочых і сялян. «Беларусь». [Яругін], семнаццацігадовы чалавек, можа, першы раз у свядомым жыцці сваім нароўні з дарослымі дзяліў такую бяду, і адчуванне гэтай роўнасць з іншымі абвастрала суровую рэальнасць навакольнага свету. Карамазаў. // Які прытрымліваецца сістэмы пэўных поглядаў. Свядомы матэрыяліст. Свядомы марксіст. □ Скарына з’явіўся свядомым выразнікам сацыяльна-палітычных імкненняў перадавых слаёў беларускага народа да яднання з брацкімі народамі Расіі і Украіны. Алексютовіч.

3. Здольны мысліць і разважаць; перакананы ў правільнасці сваіх поглядаў, дзеянняў. Свядомы рабочы не толькі выканае, але і перавыканае гэтую норму. Лынькоў. [Чарнавус:] Я цешыўся, як.. [дачка] расла, разумнела, станавілася свядомым чалавекам. Крапіва. Былі і такія [настаўнікі], што ўсё асмейвалі, на ўсё пазіралі звысоку і, прачытаўшы Дрэпера або Бокля, лічылі сябе ў высокай меры свядомымі і начытанымі. Колас. // Які вызначаецца свядомасцю, звязаны са свядомасцю. Свядомая дысцыпліна. □ Нішто так не ўзвышае асобу, як актыўная жыццёвая пазіцыя, свядомыя адносіны да грамадскага абавязку. «Звязда».

4. Які дзейнічае, наступае наўмысна, знарок. [Кісель:] — Нібы мы наўмысля так зрабілі, нібы мы свядомыя неахайнікі? Паслядовіч. // Зроблены з пэўным намерам, наўмысна. Гэта [выказванне Галынскага] было ўжо зусім свядомым выпадам супраць Пілацеева. Галавач. Месцамі аўтар «Хронікі Быхаўца» зрабіў свядомую перагрупоўку матэрыялу. Чамярыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)