аста́ча

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. аста́ча
Р. аста́чы
Д. аста́чы
В. аста́чу
Т. аста́чай
аста́чаю
М. аста́чы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

аста́ча, -ы, ж.

1. Тое, што асталося пасля аддзялення часткі; рэшта, рэшткі чаго-н.

2. У матэматыцы: велічыня, якая атрымліваецца пры адыманні ад дзялімага здабытку дзельніка на цэлую дзель.

Шэсць дзеліцца на два без астачы.

Без астачы — цалкам, поўнасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аста́ча ж.

1. (оставшаяся часть, конец) оста́ток м.;

2. мат. оста́ток м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аста́ча, ‑ы, ж.

1. Тое, што асталося пасля аддзялення часткі; рэшткі чаго‑н. Бавар[ац].. выліў у сваю чарку астачу з бутэлькі, не спяшаючыся выпіў і падаўся з альтанкі да запрэжанай фуры. Ракітны. За канаўкаю чалавек прывязаў каня да мізэрнай астачы плота. Чорны.

2. Спец. Велічыня, якая атрымліваецца пры адыманні ад дзеліва здабытку дзельніка на цэлую дзель. Дзяленне без астачы. Астача ад дзялення.

•••

Без астачы — цалкам, поўнасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ага́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.

Астача недагарэлай свечкі і пад.

Васковы а.

|| прым. ага́ркавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рэ́штаастача, астатак; рэшта’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп., Нас., Сл. ПЗБ, ТС), ’абрэзак тканіны’ (ЛА, 4), рэштастача, рэшта’ (ЛА, 3), рэйшта ’тс’ (Сцяшк. Сл.), рэшка ’рэшта, астатак’ (Бяльк.). Ст.-бел. решта ’рэшта’ < ст.-польск. reszta < ням. Rest (Булыка, Лекс. запазыч., 81). Сюды ж рэштавы ’астатні’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

оста́ток м.

1. (излишек, оставшийся от чего-л.) рэ́шта, -ты ж.; рэ́шткі, -каў ед. нет, аста́так, -тку м.;

2. (оставшаяся часть, конец) аста́ча, -чы ж., аста́так, -тку м.;

оста́ток жи́зни аста́так жыцця́;

3. мат. аста́ча, -чы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

астатак, астача, рэшта

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

аста́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Частка чаго-н., якая засталася нявыкарыстаная; рэшта.

А. матэрыі.

Астаткі абеду.

2. мн. Тое, што яшчэ збераглося, уцалела.

Расло некалькі бяроз — астаткі даўнейшых прысад.

3. мн. Адходы якога-н. вытворчага працэсу.

Нафтавыя астаткі.

4. Апошняя частка, астача чаго-н.

А. адпачынку.

А. жыцця.

Да (без) астатку — поўнасцю, цалкам.

|| прым. аста́ткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́шта, -ы, ДМ -шце, ж.

1. Частка чаго-н., якая засталася нявыкарыстанай; астача, астатак.

2. Частка якога-н. адрэзка часу ці адлегласці, якая засталася нявыкарыстанай ці непераадоленай.

Р. дня.

Р. дарогі.

3. Здача.

Атрымаць рэшту.

Р. з рубля.

У рэшце рэшт

1) у канчатковым выніку.

Доўга ўтлумачвалі, у рэшце рэшт зразумеў;

2) пабочн. сл., тое, што і нарэшце (у 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)