аста́тні, -яя, -яе.

Які яшчэ астаўся ў наяўнасці звыш дадзенага; іншы; апошні.

Узяць астатнія рэчы.

Хутка падышлі і астатнія (наз.). З астатніх сіл стараўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аста́тні

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аста́тні аста́тняя аста́тняе аста́тнія
Р. аста́тняга аста́тняй
аста́тняе
аста́тняга аста́тніх
Д. аста́тняму аста́тняй аста́тняму аста́тнім
В. аста́тні (неадуш.)
аста́тняга (адуш.)
аста́тнюю аста́тняе аста́тнія (неадуш.)
аста́тніх (адуш.)
Т. аста́тнім аста́тняй
аста́тняю
аста́тнім аста́тнімі
М. аста́тнім аста́тняй аста́тнім аста́тніх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

аста́тні

1. остально́й;

а. тава́р яшчэ́ не паступі́ў — остально́й това́р ещё не поступи́л;

2. разг. после́дний, оста́тний;

~няя бу́лка хле́ба — после́дняя буха́нка хле́ба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аста́тні, ‑яя, ‑яе.

1. Які астаўся, іншы. Сцяпан Андрэевіч з брыгадай пайшоў адкопваць заводскія рэчы, а ўсе астатнія людзі ўзяліся за ачыстку галоўнага корпуса. Гурскі. / у знач. наз. аста́тнія, ‑іх. Чакаючы, пакуль падыдуць астатнія, хлопцы сядзелі на бярвеннях і, пыхкаючы цыгаркамі, вялі нетаропкія гутаркі, — адпачывалі. Шахавец. / у знач. наз. аста́тняе, ‑яга, н. [Міхайлаў:] — У нашага чалавека .. ёсць здаровае і законнае жаданне — самому пажыць у камунізме. Ігнараваць гэта жаданне нельга. А астатняе прыйдзе само сабою. Карпаў.

2. Такі, за якім не ідзе другое; які знаходзіцца ў самым канцы шэрагу прадметаў, з’яў і пад.; апошні. Падходзь чужы і хатні Заглянуць раз астатні Вось на таго, што дзетак Без часу кінуў гэтак. Купала. // Перадсмяротны. Там карнікі паляць нявінных людзей, У гумны сагнаўшы іх разам, у стайні. Там крык разлягаецца немы, астатні, Старых, і жанчын, і маленькіх дзяцей. Зарыцкі.

3. Які застаўся к канцу; апошні. Усе гады, як пайшоў бацька на вайну, .. [маці] баялася і падумаць аб тым, каб спыніць сынаву вучобу. Намагалася з астатняй сілы. Якімовіч. // у знач. наз. аста́тняе, ‑яга, н. Тое адзінае або невялікае, што засталося. Бедны астатнім падзеліцца. Астатняе аддала дзіцяці.

•••

З астатніх слоў, астатнімі словамі (абзываць, лаяцца) гл. слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

остально́й аста́тні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

оста́тний прост. аста́тні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цыркуля́ршчык, ‑а, м.

Рабочы, які абслугоўвае цыркулярку. А яшчэ ўспамінае ён [Максім] даўняе лета, Ціха шэсце ідзе пахавальнае. Гэта У пуць астатні праводзяць Міколу сябры — Цыркуляршчыкі, рамшчыкі і слесары. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́шта ’астача, астатак; рэшта’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп., Нас., Сл. ПЗБ, ТС), ’абрэзак тканіны’ (ЛА, 4), рэшт ’астача, рэшта’ (ЛА, 3), рэйшта ’тс’ (Сцяшк. Сл.), рэшка ’рэшта, астатак’ (Бяльк.). Ст.-бел. решта ’рэшта’ < ст.-польск. reszta < ням. Rest (Булыка, Лекс. запазыч., 81). Сюды ж рэштавыастатні’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

туро́к, ‑рка́, м.

Абл. Туркаўка. Калі ўвесь астатні хор пеўчых замаўкаў, [салавей] смялеў, але толькі да той хвіліны, пакуль яго не перабіваў турок, з асалодай буркуючы на леташнім гняздзе. Карамазаў. Дзесьці залівалася баязліва жаўна, ды ў вербалозах цяжка стагнаў турок. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апо́шні, -яя, -яе.

1. Канцавы ў шэрагу чаго-н.

А. дзень заняткаў.

А. ў чарзе.

У а. раз.

2. Адзіны, астатні.

Раздзяліць а. кавалак хлеба.

3. Які толькі што з’явіўся, самы новы.

А. нумар часопіса.

Апошнія паведамленні.

Апранацца па апошняй модзе.

4. Канчатковы, беспаваротны, рашаючы; вышэйшы, крайні.

Апошняе слова.

А. сродак.

5. Зусім дрэнны, самы горшы (разм.).

Лаяць апошнімі словамі.

6. Гэты, толькі што названы (кніжн.).

Зайшла адна жанчына, затым другая, апошняя — з дзіцём.

7. наз. апо́шняе, -яга, н. Тое адзінае, што засталося.

Гатовы з чалавекам апошнім падзяліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)