асо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. асо́вы асо́вая асо́вае асо́выя
Р. асо́вага асо́вай
асо́вае
асо́вага асо́вых
Д. асо́ваму асо́вай асо́ваму асо́вым
В. асо́вы (неадуш.)
асо́вага (адуш.)
асо́вую асо́вае асо́выя (неадуш.)
асо́вых (адуш.)
Т. асо́вым асо́вай
асо́ваю
асо́вым асо́вымі
М. асо́вым асо́вай асо́вым асо́вых

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Асаві́к ’грыб падасінавік, Leccinum (Boletus) aurantiacum, Leccinum testaceo-scabrum = Boletus rufescens’. Ад аса ’асіна’ (гл. асіна) праз прыметнік асовы з дапамогай суф. ‑ік паводле месца, дзе расце.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асінавы / пра драўніну: асовы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Асня́к, аснік ’асіннік’ (Бір. дыс., Інстр. III). Гэтыя зборныя назвы, як і прыметнік асовы ’асінавы’, утвораны ад *osa ’асіна’ (параўн. дубдубняк і г. д.); такія формы, магчыма, сведчаць пра доўгае захаванне ў беларускіх гаворках бяссуфікснай формы *аса (гл. асіна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асі́на ’Populus tremula’, ясеннічак ’тс’ (Кіс.), асо́ва ’дрэва (асіна?), у дупле якога жывуць пчолы’ (Сцяшк.); осоўка, осиноўка ’лодка, выдаўбаная з ствала асіны’ (Бейл.); асовы ’асінавы’ (Бейл., Федароўскі, 6, 25). Гл. яшчэ асавец, асавік. Рус., укр. оси́на, укр. осика, польск. osina, osika, дыял. osa, чэш., славац. osika, в.-луж. wosa, wosyca, н.-луж. wosyca, славен. osíka, jesíka, jasíka, серб.-харв. ја̀сика (у тапонімах таксама з je‑), балг. осика, ясика, макед. јасика, ст.-рус. осина. Праслав. *osa < *opsa роднаснае літ. ẽpušė, ãpušė̃, лат. apse, ст.-прус. abse ’тс’, а таксама германскім словам тыпу ням. Espe ’тс’ (ст.-в.-ням. aspa). Іншыя індаеўрапейскія паралелі (напр., з грэч. ἄσπρις ’бясплодны дуб’) выклікаюць сумненні. Няясныя сувязі з цюрк. (Радлаў, Опыт) апсак ’асіна’, якое некаторыя лінгвісты лічаць запазычаным з іранскай (Хоопс, Reallex., 1, 132) ці армянскай (Педарсан, KZ, 39, 462). Іншыя лінгвісты (Мейе, RS, 2, 70; Махэк, Jména rostl., 132; Скок, 2, 759) лічаць слова протаеўрапейскім. Апрача літаратуры, указанай тут і ў Фасмера, 3, 159, гл. яшчэ Покарны, 55 (*apsā); Фрэнкель, 14; Махэк₂, 418. На агульнаславянскі характар бел. асіна ўказваў Булахаў, Курс суч., 144; гэта правільна адносна кораня, суфікс усходнеславянскі і польскі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)