асмо́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. асмо́л
Р. асмо́лу
Д. асмо́лу
В. асмо́л
Т. асмо́лам
М. асмо́ле

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

асмо́л, -лу м. осмо́л, осмо́лка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асмо́л, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. асмольваць — асмаліць ​2.

2. Смалістая драўніна хвойных народ. Пнёвы асмол.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Асмо́л ’смалістая драўніна хвойных парод’ (БРС), ’пень, які выкопваюць для вырабу смалы’ (Інстр. III). Рус. осмол ’смалістая драўніна’, укр. дыял. осмів ’трухлявы пень’; рус. і ўкр. осмол таксама дзеянне па дзеяслову осмолить. Польск. osmoł ’жывіца, што цячэ са скалечанага месца на пню’, ’асмальванне’. Яшчэ усмал ’амярцвелая частка ствала, налітая смалой’ (Янк. I), укр. усмол ’тс’ (Ніканчук, Бел.-укр. ізал., 63). Утворана, магчыма, ад дзеяслова асмаліцца ’наліцца смалой’, бо іначай прэфіксальна-бяссуфікснае ўтварэнне цяжка растлумачыць. Сюды ж памяншальнае асмолкі ’смалістыя трэскі’ (Інстр. I).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асмо́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

Тое, што і асмол (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

осмо́лка ж. асмо́льванне, -ння ср., асмо́л, -лу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перасмо́ласмол’ (лельч., Жыв. сл.), пэрэсміл ’смольны кавалак хваёвага карча са скручанымі валокнамі’ (кобр., драг., ЛА; 5, ЛА, 1). Аддзеяслоўны рэгіяналізм. Да перасмешак < пера- і смаліць (гл.). Параўн. яшчэ асмол (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)